Улада3232

Неафіцыйная інфармацыя: краіны ЕС дамовіліся пра зняццё санкцый з Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў

«2 кастрычніка паслы краін Еўрапейскага саюза дамовіліся пра зняццё індывідуальных санкцый супраць беларускіх грамадзян і кампаній. Зняццё будзе суправаджацца ўмовамі», — пра гэта напісаў блог B2 — Bruxelles2, які адсочвае пытанні замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Еўрасаюза.

Афіцыйнай інфармацыі пра гэта пакуль няма.

Раней праходзіла інфармацыя, што афіцыйна санкцыі могуць быць прыпыненыя з 31 кастрычніка, пры ўмове што ў часе прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і пасля іх не адбудзецца рэпрэсій і іншых парушэнняў правоў чалавека і міжнародных нормаў.

Як мяркуецца, у сіле застанецца эмбарга на пастаўку зброі ў Беларусь, а таксама санкцыі ў дачыненні да чатырох службовых асоб, якія, на думку Еўрасаюза, могуць быць датычныя да знікненняў людзей у Беларусі. Гаворка ідзе пра Уладзіміра Навумава, Віктара Шэймана, Юрыя Сівакова і Дзмітрыя Паўлічэнку.

Што да Аляксандра Лукашэнкі, ягоных сыноў і набліжаных да яго асобаў, візавыя абмежаванні супраць іх будуць знятыя, а актывы на Захадзе размарожаныя.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць28

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць28

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць