Эканоміка33

Камерцыйныя запасы нафты Саудаўскай Аравіі дасягнулі 13-гадовага максімуму, а Іран рыхтуецца вярнуцца на рынак

Камерцыйныя запасы сырой нафты Саудаўскай Аравіі ў жніўні гэтага года выраслі да 326,6 млн бараляў і дасягнулі максімуму з 2002 года, паведамляе агенцтва Bloomberg.

Эр-Рыяд з'яўляецца найбуйнейшым сусветным экспарцёрам нафты, але ў жніўні экспарт упаў з 7,27 да 7 млн бараляў за суткі з прычыны зніжэння попыту.

Запасы сырой нафты краіны знаходзяцца на рэкордных адзнаках з мая 2015 года, у чэрвені быў усталяваны рэкордны паказчык здабычы ў 10,56 млн бараляў за дзень, упершыню з 1980 года.

Раней паведамлялася, што Саудаўская Аравія пачала нафтавую экспансію на рынкі Еўропы. У прыватнасці, яна прапанавала выгадныя кантракты Польшчы, якая раней закупляла сыравіну найбольш у Расіі.

Адначасова з 18 кастрычніка ўваходзіць у сілу пагадненне аб адмене санкцый супраць Ірана, у выніку чаго прыкладна з першай паловы наступнага года іранская нафта зноў зможа паступаць на рынкі Еўропы.

У выніку можна чакаць новага скарачэння цэнаў на нафту.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць40

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін16

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць40

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць