Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Сьцягі на All Fools’ Day

Пра горад, расквечаны каляровымі штандарамі, піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

Першага красавіка ў Аканчыца атрымаўся нечакана выходны. Што ж, няхай усе гібеюць ва установах, у «рогах і капытах»”, рэклямуюць тавар і паслугі, загортваюць паўкіля варанай, адразаюць хлебную чвэртку, у высокіх кабінэтах плянуюць нашыя будучыя перамогі… А ён папросту выйдзе ў падзеленую на кварталы забудову, пад грубым макіяжам алейнай фарбы якая захоўвае (хочацца спадзявацца!) позіркі , адбіткі твараў, надпісы: Каліноўскі, Ажэшка, Налкоўская, Быкаў, Ткачоў, Карпюк.

Яго прыгаломшыў віскат балгаркі, цэлы год пілуюць прынамсі, закоўваючы гранітам тратуары, плошчу, цяпер — абласную ўладу, каб прыемна было хадзіць па прыступках, займацца калі не стратэгіяй, дык тактыкай, адвечнай кабінэтнай работай. Акінчыц выйшаў на разьлеглы пляц пад яшчэ апатычнае гарадзенскае сонца. Ён бачыў людзей, якім літаральна ўчора задаваў пытаньні, адказы на якія хацеў пачуць, і да якіх яны не былі гатовыя, але як трэба, дык трэба! Гэтыя людзі таксама жывуць пад гарадзенскім сонцам, яно робіць іх тымі, якія яны ёсьць. Гэта толькі здаецца, што на іх не адбіліся тыя колішнія позіркі, тыя словы, тыя радкі.

Яны крочылі моўчкі ўзіраючыся ў нечаканае неба: вецер паласкаў сьцягі, мноства аднолькавых сьцягоў. Карціна зусім не нагадвала лес флягштокаў дзесь у Брусэлі, Нью-Ёрку, на міжнародным раздарожжы, не! Колеры сьцягоў манатонна паўтараліся. Насустрач крочыў знаёмец. Бачыце: толькі ў нас адзначаюць сьвята гэтае на дзяржаўным узроўні! Паўсюль карнавалы блазнаў, клоўнаў, фэсты сьмеху, дурасьлівасьці, жарты й кепкі, а мы ці сьвяткуем ці не — незразумела, мы робім паважны дзяржаўны твар, у нас дзень сьцягашыйнай прамысловасьці.

Зноўку славэтная балгарка! Тэатральны гмах таксама рамантуюць (тс! Да прыезду самі ведаеце каго рыхтуюцца!). Ці пасьпеюць? Хто ж іх ведае?! Даўнавата ня бачылі, нават вельмі, толькі па яшчыку. Гэта пачынае нагадваць 1974-ы, калі Горад-гярой ніяк ня мог дачакацца Леаніда Ільліча з ордэнам з зашпількай для барвовага сьцягу. Нават пагалоска пайшла: ня любіць, раўнуе, адмыслова зацягвае. Хаця хто мог тады ведаць: раптам у дарагога Ільліча папросту праблемы са здароўем існавалі або папросту з гуморам? Куды яму ў рэшце рэшт было сьпяшацца, га? Але вось да іншых езьдзіў, ня грэбаваў! Леанід Ільліч, руіны ж страляюць, трэба прышпіліць ім Уладзіміра Ільліча!

Акінчыц дайшоў да магазына, зазірнуў у кут з кніжкамі на мове Янкі ды Якуба, шчодра прарэджанымі іншымі — на мове Мураўёва-Шыбеніцкага ды Пятрова-Водкіна. Увагу прыцягнула нябачаная сэрыя: “жэзээлбэ”. Але ж! Гучыць адмыслова, салідна: традыцыі дзядоў жывуць і прадаўжаюцца. Якія ж замячацельныя людзі трапілі пад вокладку? Зноў аскомны Георгі Скарына, Лёва Сапега? Памылка-с! Новы час — новыя гяроі!

Каментары

Цяпер чытаюць

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?2

Кадыраў заявіў, што просіцца ў адстаўку

Украінцы ўдарылі хаймарсам па расійскай штурмавой роце — 22 чалавекі загінулі4

У Маскве актывіст спусціў у Маскву-раку плакат са словамі «Пуцін — Гітлер» і прыкінуўся трупам1

Арыштаваны каліновец Грачыха пакінуў полк праз месяц пасля далучэння8

Улады адправяць у крамы насенную бульбу, каб справіцца з дэфіцытам2

Стала вядома, хто будзе хэдлайнерам канцэрта ў Мінску 9 Мая4

Як цяпер праходзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС і каго на іх выклікаюць4

Польшча абвінаваціла Расію ў беспрэцэдэнтным ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць