Грамадства99

Сябры: Стваральніка 1863x.com затрымалі ў Расіі

Блогера, аўтара баявітага сайта 1863x.com, затрымалі ў Расіі. Пра гэта пішуць у сацыяльных сетках ягоныя сябры.

Яны мяркуюць, што яго туды выклікалі людзі, якія абяцалі яму цікавую інфармацыю.

«Усё выглядае вельмі дзіўна», — прызнае грамадскі актывіст Павел Юхневіч.

Са словаў Юхневіча, цяпер Jhon Silver можа знаходзіцца ў СІЗА аднаго з гарадоў Расеі і чакаць экстрадыцыі ў Беларусь.

Кантакта з ім няма ні ў кога, нават у жонкі. Як стала вядома пра ягонае затрыманне, пакуль незразумела.

Блогер называў сябе Jhon Silver. Свайго сапраўднага імя для публікі ён не раскрываў, хоць праваахоўным органам яно было вядомае. Па ягоных словах, супраць яго ў Беларусі летась былі заведзеныя крымінальныя справы, а ён парушыў падпіску пра нявыезд і разам з жонкай выехаў ва Украіну, дзе хацеў атрымаць палітычны прытулак.

Поўны варыянт ягонага артыкула-споведзі на 1863x.com чытайце тут.

Блогер расказваў, што ў Беларусі яго спачатку абвінавацілі па 130 артыкуле КК РБ — распальванне варожасці па нацыянальнай прыкмеце за гэты матэрыял на сайце 1863х.com, а таксама за іншыя артыкулы ў падтрымку Украіны на сайце. Следчыя інтэрпрэтавалі заклік «Забі «Рускі свет» як заклік да забойства ўсіх рускіх. 

Jhon Silver піша, што баяўся за сваіх родных і нявесту — якую таксама шмат разоў дапытвалі, бо яна была адзіным сведкам ягонай дзейнасці. Ён прызнаўся, што ён і ёсць стваральнікам і адміністратарам сайта. 

Пасля ягоных прызнанняў, запісаных на камеру, хлопца на месяц адправілі ў «Навінкі» на добраахвотную судова-псіхічную экспертызу. Там яму дазвалялі сустрэчы з роднымі і сябрамі, там ён і дазнаўся, што ягонае знікненне з сеціва заўважылі СМІ. Ён мяркуе, што розгалас у СМІ і дапамог яму.

Пасля месяца ў «дурцы» яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Аднак пасля таго як ён аднавіў публікацыі 1863х.com, сцвярджаў ён, праз некаторы час супраць яго завялі яшчэ адну крымінальную справу, за парнаграфію, якую знайшлі ў некаторых фотажабах — чужых, якія ён перадрукаваў з расійскага шавіністычнага рэсурсу ў якасці прыкладу расійскай прапаганды. 

Пасля гэтага хлопец вырашыў пераехаць ва Украіну разам з жонкай. «Я вярнуся пры першай магчымасці», — казаў ён.

Павел Юхневіч таксама не ведае прозвішча блогера, хоць і сустракаўся з ім ужывую. Бачыў Сільвера і журналіст Павел Шарамет. 

На пытанне «Нашай Нівы», чаму ён захоўвае ананімнасць, ён праз фэйсбук адказаў: «Show Must Go On. Праект задумваўся як ананімны ад пачатку і да канца. Таму, колькі змагу, столькі і буду падтрымліваць атмасферу».

Каментары9

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву22

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму5

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»41

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву22

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць