Свет66

Па «шчаслівасці» беларусы 61-я ў свеце. На 1 месцы — Данія, на 157-м — Бурундзі

Данія абышла Швейцарыю ў рэйтынгу самых шчаслівых краін свету. Рыхтуе такі рэйтынг Sustainable Development Solutions Network (SDSN) і Інстытут Зямлі Калумбійскага ўніверсітэта (ЗША).

Самымі шчаслівымі ў свеце прызнаныя Данія, Швейцарыя, Ісландыя, Нарвегія, Фінляндыя, Канада, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Аўстралія і Швецыя. Летась Данія займала трэцяе месца за Швейцарыяй і Ісландыяй.

Самымі няшчаснымі прадказальна аказаліся жыхары Сірыі, Афганістана, а таксама Бурундзі і яшчэ сямі краін чорнай Афрыкі: Тога, Беніна, Руанды, Гвінеі, Ліберыі, Танзаніі і Мадагаскара.

ЗША занялі 13-е месца, Нямеччына — 16-е, Брытанія — 23-е, Францыя — 32-е, а Італія — 50-е.

А што ж суседзі Беларусі?

Славакі, супастаўны з беларусамі славянскі народ, — 45-я. Расія — 56-я. Польшча — 57-я. Літва — 60-я. Латвія — ніжэй за беларусаў, на 68-м месцы. Вайна апусціла Украіну на 123-ю пазіцыю.

Стваральнікі апісваюць задачу рэйтынгу як «вывучэнне навуковай асновы вымярэння і разумення суб'ектыўнага дабрабыту». Для разліку навукоўцы выкарыстоўваюць такія чыннікі, як валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва, працягласць жыцця, сацыяльную абароненасць, стан павагі да права і грамадскіх свабод, і, нарэшце, колькасць грошай, якую людзі ахвяруюць на грамадскія патрэбы ці дабрачыннасць.

Не заўжды багацце гарантуе шчаслівасць. Так, на 14-м месцы ў рэйтынгу выйшла не самая заможная, але мірная і прыязная да чалавека Коста-Рыка.

Першы выпуск зборніка з'явіўся ў 2012 годзе да канферэнцыі ААН па пытаннях шчасця і дабрабыту. З таго часу пяць краін — Венесуэла, Эквадор, Шатландыя, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Бутан — стварылі міністэрствы шчасця, зрабіўшы паляпшэнне самадчування людзей крытэрам дасягнення мэтаў сваёй дзяржаўнай палітыкі.

Цікава, што не клімат робіць людзей шчаслівымі. У топе рэйтынгу — шмат краін паўночных, з халодным кліматам і малой колькасцю сонечных дзён.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую12

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША думаюць, як бы прыпыніць членства Іспаніі ў НАТА9

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго14

«Калі мы робім тое, што хоча адна краіна, а не тое, што хочуць 26 — гэта не зусім дэмакратыя». Кая Калас раскрытыкавала сістэму галасавання ў ЕС4

У Мінску адкрылі сезон фантанаў ФОТЫ

У Мінску прадаюць грыбы па 675 рублёў за кілаграм2

У Варшаве арганізатары прытулку для беларускіх уцекачоў знайшлі новы дом, але патрэбна дапамога2

Раду культуры і культурніцкія праекты «Магістрат» і «Васьміног» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»1

На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?21

У Польшчы будуць судзіць 12 дропераў — яны давалі свае рахункі махлярам для вываду грошай. Сярод іх ёсць і беларусы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую12

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць