29 сакавіка ў Галерэі Ў (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а) адбудзецца піжамная прэзентацыя рамана Паўла Касцюкевіча «План Бабарозы»
Пачатак а 19-й.
«План Бабарозы» — гэта мілосны шасцікутнік, дзе мінскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці.
Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Мінску.
Гэта найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай радзіны.

Каментары