Свет22

Стала вядома, што амерыканцы збіраюцца рабіць з Кубай

Як даведалася Financial Times ад дзейных і былых амерыканскіх чыноўнікаў, у выпадку Кубы гаворка ідзе не пра поўную змену палітычнай сістэмы, а хутчэй пра сімвалічную «змену рэжыму» праз замену кіраўніка дзяржавы. Пры гэтым крыніцы выдання сцвярджаюць, што Вашынгтон настойвае менавіта на такім сцэнарыі ў перамовах.

Мігель Дыяс-Канель. Фота: Emilio Flores / Anadolu via Getty Images

ЗША нібыта разглядаюць варыянт, пры якім у межах магчымых дамоўленасцяў з Кубай павінна адбыцца адхіленне ад улады прэзідэнта краіны Мігеля Дыяса-Канеля.

Раней амерыканскія СМІ ўжо пісалі, што ЗША могуць разглядаць магчымасць адхілення кубінскага прэзідэнта ад улады, але без кардынальнай змены ўсёй сістэмы кіравання. У той жа час афіцыйныя асобы, у тым ліку дзяржсакратар Марка Рубіа, называлі падобныя паведамленні фэйкавымі.

Нягледзячы на гэта, апошнім часам палітыка ЗША ў дачыненні да Кубы стала больш жорсткай. У прыватнасці, Мінюст ЗША абвінаваціў былога лідара краіны 95‑гадовага Рауля Кастра ў змове, а Пентагон накіраваў у рэгіён авіяносную ўдарную групу.

Дадатковыя падазрэнні наконт магчымых жорсткіх дзеянняў узніклі пасля паведамлення CBS News пра візіт дырэктара ЦРУ Джона Рэткліфа ў Гавану. Паводле гэтых звестак, яго суправаджаў спецназавец, які раней удзельнічаў у аперацыі супраць венесуэльскага лідара Нікаласа Мадура. Гэта ўзмацніла чуткі пра магчымыя сілавыя сцэнары. Кубінскі бок адхіляе ўсе абвінавачанні і заяўляе, што ЗША шукаюць падставы для ціску або магчымай агрэсіі.

Паводле іншых крыніц, у Вашынгтоне пакуль няма канчатковага рашэння: разглядаюцца як дыпламатычныя, так і сілавыя варыянты развіцця падзей.

Каментары2

  • Бывае
    23.05.2026
    Выглядае, быццам так здараецца, калі кіраўніцтва краіны адмаўляецца весці бізнэс з сям'ёй Трампа, а калі пагаджаецца, то і ўлады паважаныя і зусім не людажэрцы, як з Сінепалам, дзе самі амерыканцы спяшаюцца ліквідаваць усе санкцыі і бегаюць дамаўляюцца з суседзямі пра транзіт
  • Барадзед
    24.05.2026
    Не хотят говорить о планах на Кубу. Может ничего и не будут предпринимать.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў41

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы дырэктар Магілёўскага музея прапанаваў новы варыянт герба Магілёва, без «Пагоні» ФОТА6

Букет ружаў у мінчанкі стаў вянуць праз дзве гадзіны пасля дастаўкі. Яна гэта так не пакінула6

Змяніліся патрабаванні да праектавання жылых дамоў. Дазволілі большыя кватэры-студыі і памянялі нормы для санвузлоў і тамбураў

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна ацаніла віншаванне з боку расіянкі Андрэевай як правакацыю7

У Браславе расказалі, як збіраюцца выкарыстоўваць сядзібу ў Відзах-Лаўчынскіх4

Z-блогер Раманаў аб’явіўся пасля амаль месяца маўчання і чутак пра затрыманне6

Украіна ўдарыла па расійскай авіябазе «Саваслейка». Генштаб УСУ паведаміў пра пяць падбітых самалётаў5

На краі Сонечнай сістэмы можа хавацца велізарная планета. Што знайшлі навукоўцы2

Гудзенне ў трубах перашкаджае спаць — жыхары аднаго са шматпавярховікаў у Барысаве не могуць дамагчыся цішыні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў41

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць