Кіно2626

«Скончыце ўжо гэту бойню». Рэжысёр Звягінцаў атрымаў Гран-пры Канскага фестывалю і звярнуўся са сцэны да Пуціна

Расійскі рэжысёр Андрэй Звягінцаў атрымаў Гран-пры 79‑га Канскага фестывалю за фільм «Мінатаўр». Падчас уручэння ўзнагароды ён звярнуўся са сцэны да Уладзіміра Пуціна.

Андрэй Звягінцаў на ўручэнні прэміі ў Канах. Фота: AP Photo/Andreea Alexandru

«Я б хацеў звярнуцца да аднаго чалавека ад свайго ўласнага імя. Ён не карыстаецца VPN, каб убачыць гэтую цырымонію ў жывым эфіры. Упэўнены, значна больш важныя пытанні яму зараз даводзіцца вырашаць. І я ведаю, што ў яго атачэнні ёсць людзі, якія ведаюць, як перадаць яму гэтыя словы.

Мільёны людзей па абодва бакі лініі сутыкнення зараз мараць толькі пра адно — каб нарэшце спыніліся незлічоныя забойствы людзей. І адзіны чалавек, які можа спыніць гэтую мясарубку, — вы, спадар прэзідэнт Расійскай Федэрацыі. Скончыце ўжо гэтую бойню. Увесь свет чакае гэтага», — сказаў Звягінцаў.

Зала сустрэла гэтыя словы апладысментамі.

Для Звягінцава сёлетняе Гран-пры — ужо чацвёртая ўзнагарода ў Канах. У 2011 годзе яго фільм «Алена» быў удастоены прыза журы конкурснай праграмы «Асаблівы погляд». У 2014‑м «Левіяфан» быў адзначаны прызам за найлепшы сцэнарый. Стужка «Нелюбоў» у 2017 годзе атрымала прыз журы Канскага фестывалю.

Што да іншых лаўрэатаў сёлетняга фестывалю, то найлепшымі рэжысёрамі названыя іспанцы Хаўер Кальва і Хаўер Амбросі, якія знялі фільм «Чорны шар» па матывах п'есы Гарсія Лоркі. А таксама — польска-брытанскі рэжысёр Павел Паўлікоўскі за вытанчаную карціну «Айчына» пра наведванне пісьменнікам Томасам Манам пасляваеннай Германіі.

Прыз журы атрымаў фільм «Прыгода мары» нямецкай рэжысёркі Валескі Грызебах.

Карціна «Раптам» японскага рэжысёра Русукэ Хамагуці была адзначаная ўзнагародай «За найлепшую жаночую ролю». Узнагароды быў удастоены акцёрскі тандэм Віржыні Эфіра і Тао Акамота.

«Залатую пальмавую галіну» за кар'еру атрымала амерыканскага актрыса Барбра Стрэйзанд, якая з-за траўмы не змагла наведаць цырымонію, але запісала ўдзячную прамову.

Каментары26

  • барадзед
    24.05.2026
    кожны маскаль можа спыніць сам сябе
    ніякі спадар не можа пагнаць нікога на смерць без жадання гэтай асобы
  • бабруйчанін
    24.05.2026
    Звягінцев гэта пасталеўшы Штэфанов у перспектыве А Канчаловскі( міХалков)
  • Аналiтык
    24.05.2026
    ён супраць вайны, якую яго імерыя ужо прайграла,
    Ён сказаў галоўнае - каб Пуцiн спынiў вайну. Яго пачулi ўсе. Што ён яшчэ павiнен быў сказаць?

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць