На правах рэкламы

Аксэсуары да гарадскога луку, дызайнерскія прынты і інсталяцыя Юр'я — этнацэнтр «Рагна» запрашае

Мінск, вул. Сухая, 4 / вул. Караля, 22.

Нарэшце прыгрэла сонейка і Этнацэнтр «Рагна» прапануе дадаць у свой веснавы стыль трошкі тутэйшага! А таксама запрашае наведаць інсталяцыю Юр'я, каб больш даведацца пра гэта свята і ўзяць удзел у старажытным абрадзе ў сучасных умовах!

Рагна-стыль: выбар тыдня #2

Рэчы ад дызайн-студыі «Адліга» глядзяцца стыльна, нечакана, а часам і правакацыйна. Яны гарантавана ўздымуць Вам настрой (:

У якасці дадаткаў да гарадскога луку прапануем аксэсуары ручной працы, а таксама арыгінальную скураную і драўляную біжутэрыю ад нашых майстроў.

Дарэчы, цікавыя цішоткі, лонгслівы і худзі на нашай Верхняй краме для сябе змогуць падабраць не толькі дзяўчаты – вялікая колькасць прынтоў у наяўнасці і ў мужчынскай версіі.

Усе дэталі вобразу можна набыць у крамах Этнацэнтру «Рагна»

Інсталяцыя «Юр'я»

Свята

Свята народнага календара, якое адзначаецца 23 красавіка (6 траўня ў праваслаўнай традыцыі) у гонар Юр’і – апякуна плоднасці і ўрадлівасці зямлі, статкаў, валадара ваўкоў, Боскага ключніка, які адмыкае зямлю і замыкае зіму. У народзе ўяўлялі Юр’ю на белым кані ў белым адзенні. 

Сяляне просяць Юр’ю, каб той паспрыяў багатаму ўраджаю. З гэтай мэтай яны выходзяць з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. Гаспадар выносіць на поле каравай з леташняй мукі і глядзіць, ці закрыюць яго новыя парасткі. Гэта сведчыць аб тым, што сёлета ўраджай будзе ўдалым. Па канцах поля закопвалі косткі ад велікоднай стравы, каб не расло пустазелле, а на поўначы Беларусі ў цэнтры поля ставілі асвячоную вярбу як абярэг ад маланкі. 

З Юр’ем таксама звязваецца і першы выпас скаціны. Стараюцца выгнаць яе як мага раней, каб жывёлы пачаставаліся травой з юр’еўскай расой, што забяспечвае ім здароўе і плоднасць. Часам і самі людзі качаюцца ў ранішняй расе, каб атрымаць здароўе на цэлы год. Асабліва юр’еўская раса дапамагае пры захворванні вачэй. 

Перад парогам хлява закладаюць шматлікія абярэгі, каб абараніць жывёлу і забяспечыць ейнае вяртанне дадому — паяс, замок, ніты з кроснаў, яйка, сякеру і г.д. Юр’я замыкае пашчы ваўкам, але ў той жа час прызначае кожнаму драпежніку ягоную здабычу. Ад таго Юр’я лічыцца і ўладаром ваўкоў. 

Густы юр'еўскі дождж таксама сведчыць аб тым, што вырасце густое вялікае жыта. 

Інсталяцыя

Інсталяцыя ЮР’Я ўлучае дзве прасторы.

Адна — Прыродная, Дзікая, Неўпарадкаваная чалавекам. У гэтай прасторы ў ваўкоў яшчэ разяўленыя пашчы.

Праз яе вы патрапляеце ў Плодную, Ураджайную, Спарадкаваную прастору, дзе злучаюцца нябёсная (дождж) і зямная (раса) вільгаць (сімвалы вільгаці ўзятыя аўтарамі інсталяцыі з ваконных ліштваў). 

У гэтай прасторы вы закладаеце ў поле свае зерне-ідэі, папрацаваўшы над якімі, мяркуеце атрымаць канкрэтны посьпех, плады, ураджай. Вы — гаспадар — складеце ў гаршчок-зямлю сімвалічныя прадметы — ключ, яйка, коня і рог. Такіх гаршчкоў чатыры — на кожны канец поля. 

Ключ — Юр’я адкрывае ключом зямлю, пасля чаго яна родзіць. Падрыхтоўка глебы. 

Яйка — сімвал схаванага жыцця, насенне. 

Конь — гэта актыўны мужчынскі пачатак. Ён разбівае капытом насенне, ад чаго яно прарастае. 

Рог — сімвал дабрабыту і багацця. 

Вяртаючыся з поля, вы бачыце – пашчы ў ваўкоў ужо замкнёныя. 

Жадаем несімвалічнага ўраджаю!

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА124

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю21

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?2

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

Пуціла і Бяспалаў зняліся ў новым кліпе «Дай дарогу!»13

Павел Севярынец сустрэўся з жонкай і сынам пасля 5 гадоў за кратамі8

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА124

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць