Грамадства55

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»

Сталі вядомыя падрабязнасці закрыцця гарналыжнага комплексу «Лагойск», які спыняе працу 31 сакавіка. «Мінская праўда» звязалася ў сувязі з гэтай навіной з намеснікам старшыні Лагойскага райвыканкама па эканоміцы Аляксандрам Бойкам і атрымала ад яго каментарый аб гэтай сітуацыі.

Гарналыжны комплекс «Лагойск». Здымак ілюстрацыйны. Фота: gomeltourist.by

Па словах чыноўніка, комплекс з’яўляецца прыватным праектам, і яго ўладальнікі прынялі рашэнне спыніць дзейнасць праз фінансавыя цяжкасці. Паводле іх аргументацыі, яны ўжо не могуць несці выдаткі на ўтрыманне аб’екта, таму плануюць прадаць яго, каб разлічыцца з крэдыторамі і выканаць свае абавязацельствы.

Прадстаўнік Лагойскага райвыканкама паведаміў, што ўлады атрымалі афіцыйнае паведамленне пра закрыццё. Таксама стала вядома, што комплекс арыштаваны па рашэнні суда і будзе прадавацца праз сістэму прымусовага выканання.

Пры гэтым адзначаецца, што супрацоўнікі курорта без працы не застануцца — ім абяцаюць прапанаваць іншыя вакансіі ў рэгіёне.

Юрыст кампаніі «Трайпл», якой належыць гэты комплекс, каментаваць сітуацыю адмовіўся. 

«Лагойск» быў адкрыты ў студзені 2004 года і стаў адным з першых сучасных гарналыжных цэнтраў краіны. Комплекс належыць раней набліжанаму да Лукашэнкі, а цяпер апальнаму бізнэсмену Юрыю Чыжу.

У 2023 годзе аб’ект спрабавалі выставіць на таргі, аднак купца тады знайсці не ўдалося.

Каментары5

  • наша праўда
    23.03.2026
    «Мінская праўда» ? А ці не азаронак яё рэдактуе?
    Нешта мала вы з яе навін даяце, давайце больш - чым больш будзе ў іх статыстыка наведванняў ... і папулярнасць
  • Жвір
    23.03.2026
    Правільна. Траўманебясьпечны аб'ект. Людзі едуць на лыжах, падаюць, адбіваюць сабе хто галаву, хто сраку адпаведна,.. як каму пашчасьціць. Нарэшце з гэтым будзе парадак.
  • zoidberg
    23.03.2026
    Жвір , Усе будуць адбіваць д-пы ў Сілічах?

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць