Афіша

У Віцебску пройдзе прэзентацыя вядомай стыпендыяльнай праграмы ўрада Вялікабрытаніі

Стыпендыя Chevening – глабальная стыпендыяльная праграма ўраду Вялікабрытаніі, якая фінансуецца Міністэрствам замежных спраў і партнёрскімі арганізацыямі. Стыпендыя аплачвае навучанне ва ўніверсітэтах Вялікабрытаніі і прызначаная для кандыдатаў, якія валодаюць патэнцыялам, каб у будучыні стаць вядучымі работнікамі і лідарамі думак. Як правіла, стыпендыя прызначаецца на магістарскія праграмы, разлічаныя на адзін год. Яна была заснаваная ў 1983 годзе і з цягам часу стала прэстыжнай міжнароднай праграмай. Сёння стыпендыя даступная для грамадзян 160 краін, за выключэннем ЗША і ЕС. У 2015–2016 навучальным годзе стыпендыянтамі сталі больш за 1500 чалавек. 

Заяўкі прымаюцца па любых спецыяльнасцях, хаця існуюць прыярытэтныя для кожнай краіны. Для Беларусі гэта:

• Эканоміка, фінансы, бізнэс.
• Журналістыка і медыя-менеджмент.
• Палітычныя, сацыяльныя даследаванні і права.
• Дзяржаўнае і рэгіянальнае кіраванне.
• Кіраванне ў сферы адукацыі і моладзевых арганізацый.

Мэтавая аўдыторыя: спецыялісты 23–45 гадоў са скончанай вышэйшай адукацыяй, актыўнай жыццёвай пазіцыяй, валоданнем англійскай мовы, якія маюць досвед працы ў адным з пазначаных прыярытэтных кірункаў альбо ў іншай вобласці, дзе яны праяўлялі лідарскія якасці.

Прэзентацыя ў Віцебску раскрые для жыхароў горада і рэгіёна магчымасці стыпендыі і механізм удзелу ў конкурсе на яе атрыманне. Таксама госці мерапрыемства змогуць задаць свае пытанні непасрэдна супрацоўнікам Амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі.

Сустрэча пройдзе 19 мая ў Выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва на вул. Белабародава 5. Пачатак а 17:30. Уваход вольны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

«Настаўнікі аж слязьмі зайшліся». 400 амерыканскіх вучняў заспявалі песню на беларускай мове12

Міністр замежных спраў Украіны анансаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў11

Замест елак у беларускіх лясах сталі высаджваць лістоўніцы2

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва4

Дачнікаў будуць строга караць за баршчэўнік і нават за сумнік6

Імперскі гумар: расійскі гуру адносін Сацья Дас пажартаваў, чаму хоча захапіць Беларусь52

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць