Каханне і сэкс11

Апублікаваная карта памераў пеніса па краінах

Даследчыца з Сірыі Суджата Гундэрсэн (Sujatha Gundersen) сабрала на інтэрактыўнай карце дадзеныя аб памерах пеніса мужчын у розных краінах свету. Пра гэта паведамляе выданне Mirror.

Фота: stilnos.com

Карта была апублікаваная на платформе Target Map яшчэ ў снежні, аднак СМІ звярнулі на яе ўвагу толькі ў канцы жніўня. Яе стваральніца аб'яднала дадзеныя аб сярэдняй даўжыні эрэгіраванага палавога члена жыхароў усіх кантынентаў.

У якасці крыніцы Гундэрсэн паказала зводныя табліцы, заснаваныя на замерах навукоўцаў з розных краін, а таксама звесткі анлайн-апытанняў. Аўтар даследавання не паведаміла, як шмат мужчын паўдзельнічала ў апытаннях і замерах.

Дадзеныя пра Беларусь у даследаванне не патрапілі. З найбліжэйшых суседзяў нашай краіны на карце ёсць Расія (12,8 см), Польшча (13,9 см) і Украіна (13,6 см). Сярод еўрапейскіх краін лідарамі сталі нарвежцы (15,1 см) і шведы (15 см), а аўтсайдарамі — грэкі (12,2 см).

Сусветны максімум, па дадзеных даследчыцы, належыць жыхарам ДР Конга (17,9 см), Габона (17,8 см) і Экватарыяльнай Гвінеі (17,7 см). Самымі сціплымі паказчыкамі валодаюць жыхары Індыі (9,3 см) і Тайланда (9,4 см).

Падобныя навуковыя працы і карты публікуюцца не ўпершыню. Па дадзеных даследавання ірландскіх навукоўцаў за 2012 год, беларускія мужчыны маглі пахваліцца значэннем у 14,63 см, расійскія — 13,21 см, украінскія — 13,97 см, а грузінскія — 16 см.

Сярэдні сусветны памер падлічыла ў 2015 годзе група навукоўцаў з Вялікабрытаніі. Аналіз вымярэнняў 15 тысяч добраахвотнікаў з усяго свету даў сярэдняе значэнне ў 13,1 сантыметра ў эрэгіраваным стане.

Каментары1

  • минск-найроби-мгамба и обратно
    03.01.2024
    Экватарыяльнай Гвінеі (17,7 см)

    Не зря агрофюрер туда на 2 дня летал., видимо к новогоднему "балу" готовился.

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць