Грамадства2424

У Мінск вязуць выступаць італьянскага прарасійскага журналіста

У Мінск вязуць улюблёнага эксперта расійскіх тэлеканалаў і «Спутніка» — італьянскага журналіста Джульета К'еза.

Сустрэчу з ім мае весці Алена Яловік з агенцтва БелТА і газеты «Семь дней» — тая самая, што мадэравала сустрэчу з расійскім чарнасоценцам Старыкавым у Доме Масквы.

К'езу для выступу даюць канферэнц-залу «Дома прэсы» ў Мінску, але пры свабодным уваходзе абавязковая папярэдняя рэгістрацыя.

К'еза быў актывістам Італьянскай кампартыі, кіраўніком камсамола, а пасля 20 гадоў — карэспандэнтам італьянскіх левых газет у Маскве.

Раней К'еза пабываў дэпутатам Еўрапарламента ад левых сілаў, а цяпер ён абаснаваўся ў якасці штатнага эксперта расійскіх СМІ.

«Сусветны крызіс: паскарэнне краху» — так італьянскі антыглабаліст сфармуляваў тэму сустрэчы з мінскай грамадскасцю.

На пытанне аб тым, ці не перабольшваюць крытыкі сучаснага грамадства маштабы крызісу, Кьеза ўпэўнена заяўляе: «Цяпер мы падышлі да мяжы развіцця. Крызіс, які нас акружае, — гэта праява пачатку канца рэсурсаў. Раней такога не было, таму тры стагоддзі людзі жылі ў ілюзіі бясконцага развіцця, а цяпер відаць, што фундаментальныя элементы пачынаюць знікаць».

«Усе італьянцы напалоханыя, як і практычна ўсе еўрапейцы, — заяўляе К'еза. — Кіраўнікі дзяржаў не ведаюць, што рабіць. Таму ў грамадстве спее палітычная рэвалюцыя, якая змяце цяперашні кіруючы клас», — спадзяецца ён.

«Выразна відаць, што еўрапейцы не адзіныя і не згодныя, — праводзіць К'еза іншую ключавую ўстаноўку расійскай прапаганды, — Некаторыя не хочуць дзейнічаць разам з іншымі краінамі. У наяўнасці гуманітарная трагедыя, і ёсць таксама трагедыя палітычная», — сцвярджае ён.

Праводзячы думку пра будучую рэвалюцыю ў Заходняй Еўропе, К'еза адначасова крытыкуе рэвалюцыі ў арабскіх краінах і краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, што адбыліся ў 1990-х і 2000-х.

К'еза — вялікі прыхільнік Уладзіміра Пуціна і кітайскіх камуністаў. Ён гаворыць па-руску, а цяпер вучыць кітайскую мову.

Расіі Пуціна ўдалося аднавіць сетку сваіх прыхільнікаў у Заходняй Еўропе, якая пасля банкруцтва Савецкага Саюза заняпала. Расія актыўна фінансуе як ультраправых, так і ультралевых у Еўропе ў спадзяванні, што радыкальныя сілы аслабяць Еўрасаюз знутры.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць