Грамадства1010

Буйны і прэстыжны Зальцбургскі фестываль адкрые прамовай Марыя Калеснікава

Аркестрам на адкрыцці будзе кіраваць беларускі дырыжор Віталь Алексяёнак, піша DW. 

Марыя Калеснікава ў Аахене на ўручэнні Міжнароднай прэміі імені Карла Вялікага

У аўстрыйскім Зальцбургу ў нядзелю, 26 ліпеня, пройдзе афіцыйная цырымонія адкрыцця Зальцбургскага фестывалю — аднаго з найбуйнейшых сусветных форумаў класічнай музыкі і тэатра.

Традыцыйная ўрачыстая прамова штогод адкрывае фестываль і задае тон яго грамадскай дыскусіі. Сёлета арганізатары запрасілі выступіць на адкрыцці Марыю Калеснікаву — адну з лідарак пратэстаў у Беларусі 2020 года. Прафесійная флейтыстка і дырыжорка, Калеснікава з’яўляецца ганаровай прафесаркай універсітэта Мацартэум у Зальцбургу і ўладальніцай Міжнароднай прэміі Карла Вялікага.

«Марыя Калеснікава — доказ таго, што менавіта мастацтва дае людзям мужнасць і апору ў жыцці. Мова музыкі і паэзіі заўсёды мацнейшая за гвалт, тыранію і самаўпраўства», — цытуе сайт фестывалю словы інтэнданткі Карын Бергман.

Музычную праграму цырымоніі адкрыцця ўзначаліць беларускі дырыжор Віталь Алексяёнак. Ён будзе дырыжаваць аркестрам Мацартэума Зальцбурга. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі дырыжор адкрыта выступіў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і пазней апісаў падзеі таго часу ў кнізе «Белыя дні Мінска. Наша мара пра свабодную Беларусь». Цяпер Алексяёнак — галоўны дырыжор Нямецкай оперы на Рэйне ў Дзюсельдорфе і Дуйсбургу.

Каментары10

  • Бгг
    26.07.2026
    Жвір , канцелярской мовой ВКЛ зачитает послание от Витовта!
  • Жвір
    26.07.2026
    Бгг, Яна вольна валодае нямецкай, англійскай, і вашай, імперска-шавіністычнай.
  • ТУТЭЙШЫ АГЛЯДАЛЬНІК
    26.07.2026
    Жвір, а Спадар, ці валодае мовай таго краю, гдзе знаходзіцца???

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць