Свет99

Абама сустрэўся з Трампам у Белым доме

Дональд Трамп, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, заявіў, што сустрэча з Баракам Абамам у Белым доме — вялікі гонар. Пра гэта паведамляе ВВС.

Reuters

Абама запрасіў рэспубліканца для абмеркавання паступовай перадачы прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.

Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што натхнёны іх «выдатнай гутаркай па шырокім коле пытанняў».

Прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст раней падкрэсліў, што Абама цалкам шчыра паабяцаў забяспечыць паступовы і паспяховы пераход улады да рэспубліканца, аднак дадаў: «Я не кажу, што сустрэча пройдзе лёгка».

Жонка Трамп Мелані суправаджала мільярдэра і сустрэлася з сыходзячай першай лэдзі Мішэль Абамай.

Трамп прыляцеў у Вашынгтон з Нью-Ёрка на прыватным самалёце. Ён парушыў пратакол, не пусціўшы на борт самалёта журналістаў, фатографаў і аператараў, якія традыцыйна вандруюць разам з прэзідэнтам і кандыдатам, які перамог на выбарах.

«Навінавыя арганізацыі на працягу некалькіх тыдняў спрабавалі сфармаваць пул журналістаў, якія маглі б суправаджаць Трампа адразу пасля дня выбараў у выпадку яго перамогі. Аднак яго штаб не рэагаваў на запыты, а ягоныя дарадцы ў сераду, дзень пасля выбараў, адмовіліся абмяркоўваць якія-небудзь дамоўленасці з прэсай», — расказала агенцтва Асашыэйтэд прэс.

Барак Абама падчас перадвыбарчай кампаніі агітаваў за кандыдата ад дэмакратаў Хілары Клінтан. Амерыканскі прэзідэнт і кандыдат ад рэспубліканцаў не стрымліваліся ў выказваннях адзін пра аднаго.

Трамп публічна выказваў сумневы ў амерыканскім грамадзянстве Абамы, а таксама абяцаў пазбавіцца ад яго спадчыны. Амерыканскі прэзідэнт яшчэ ў верасні называў Трампа прафнепрыдатным, аднак пасля выбараў заявіў, што заўзее за поспех рэспубліканца.

Хілары Клінтан у сваёй першай прамове пасля пройгрышу на выбарах заклікала сваіх прыхільнікаў «даць шанец» прэзідэнту Трампу і выказала надзею, што ён стане паспяховым кіраўніком дзяржавы.

Шэраг прымірэнчых заяваў зрабіў і сам Трамп. Адразу пасля перамогі ён заклікаў усіх грамадзян краіны да згуртавання. «Я буду прэзідэнтам для ўсіх амерыканцаў, і гэта для мяне вельмі важна», — заявіў ён.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала33

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай вышэйшай лізе ўпершыню футбольны матч судзіла цалкам жаночая брыгада — гістарычная падзея9

Меган Маркл можа вярнуцца ў кіно: герцагіня вядзе перамовы пра здымкі ў «Джэнтльменах» Гая Рычы

Памятаеце генерала Яўсеева, які ўласнаручна разганяў пратэсты? Цяпер ён адказвае за фізкультуру ў Смалявічах15

Дэлегацыя Талібану наведала Слуцк ФОТЫ38

У Беларусі падымалі авіяцыю праз расійскія гібрыдныя дроны «Бандэроль». Заляцелі 12 беспілотнікаў8

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»3

Як 35‑гадовая Наталі Харп стала любімай асістэнткай Дональда Трампа6

Гравітацыйная мадэль NASA дэманструе «бульбападобную» форму Зямлі10

«Бабулькі хутка пачнуць біцца». Людзі займаюць чаргу па прадукты аўталаўкi з шостай раніцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала33

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць