Навука і тэхналогіі4646

«Тытанік» затануў не праз айсберг: даследчыкі выказалі новую версію крушэння

Прычынай крушэння «Тытаніка» магло стаць не толькі сутыкненне з айсбергам, але яшчэ і пажар на борце. Такую версію высунуў брытанскі журналіст Шэнан Малоні, піша Уніан са спасылкай на The Independent.

wikimedia.org

Малоні больш за 30 гадоў даследуе прычыны крушэння «Тытаніка». У прыватнасці, ён вывучыў фатаграфіі, знятыя да таго, як карабель выйшаў з суднаверфі ў Белфасце.

Журналіст убачыў чорныя пазнакі ўздоўж правай часткі корпуса карабля — якраз там, дзе яго прабіў айсберг. Пасля эксперты пацвердзілі: сляды, імаверна, былі выкліканыя пажарам у сховішчы паліва.

«Мы разгледзелі менавіта тое месца, у якім затрымаўся айсберг, і, здаецца, гэтая частка корпуса ў гэтым месцы была вельмі ўразлівая, і гэта адбылося яшчэ да таго, як ён пакінуў верф у Белфасце», — кажа Малоні. Каманда з 12 чалавек спрабавала патушыць полымя, але яно было занадта вялікім, каб хутка ўзяць яго пад кантроль. Яно магло дасягнуць тэмпературы да 1000 градусаў па Цэльсіі, што зрабіла корпус «Тытаніка» ў гэтым месцы вельмі слабым. І калі ён стукнуўся аб лёд, адзначаюць эксперты, адразу ж парваўся.

Выданне таксама дадало, што кіраўніцтва лайнера забараніла казаць пра пажар пасажырам. «Гэта ідэальнае супадзенне незвычайных фактараў: агню, лёду і злачыннай халатнасці. Ніхто яшчэ не расследаваў гэтыя пазнакі. Гэта цалкам мяняе гісторыю», — кажа Малоні.

Як вядома, «Тытанік» затануў 15 красавіка 1912 года падчас свайго першага рэйса. Судна сутыкнулася з айсбергам у Атлантычным акіяне. Ахвярамі катастрофы сталі больш за 1500 чалавек. Паводле афіцыйнай версіі, да трагедыі прывяло тое, што «судна рухалася на вялікай хуткасці ў небяспечных абледзянелых водах, і каманда не змагла пазбегнуць сутыкнення з айсбергам».

Каментары46

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць