Сёння і заўтра ў Мінску — паказы «Таямніцы Келза», шэдэўра анімацыі ў беларускай агучцы
Кінатэатр «Масква» (пр.Пераможцаў, 13). Прэм'ера — 17 сакавіка, 19:00. Наступныя паказы — 18 і 19 сакавіка, 17:00.
17—19 сакавіка ў кінатэатры «Масква» пройдуць паказы анімацыйнага фільма «Таямніца Келза», агучанага на беларускую мову. Гэта цудоўны спосаб адсвяткаваць дзень святога Патрыка і адчуць сапраўдны дух Ірландыі ў Мінску.
Мультфільм распавядае казачную гісторыю, заснаваную на падзеях ІХ стагоддзя ў Ірландыі. Галоўны герой, хлопчык Брэндан, жыве ў абацтве Келз. Неўзабаве ў абацтва прыбывае славуты асветнік Эйдан з таямнічай кнігай… У далейшых прыгодах будуць удзельнічаць не толькі яны, але і чароўная дзяўчынка Ашлінг з лесу, і кот Пангурбан.
Крытыкі па ўсім свеце з захапленнем сустрэлі «Таямніцу Келза». Стужка адзначана шэрагам узнагарод і намінаваная на «самы лепшы анімацыйны фільм» прэміі Оскар.
Дзякуючы найпрыгажэйшай графіцы, якую аглядальнік afisha.ru назваў «шэдэўрам дэкаратыўнай анімацыі», а таксама цікаваму і глыбокаму сюжэту, фільм спадабаецца як дзецям, так і дарослым.
Фільм агучаны на беларускую мову ў межах праекта «Беларускія ўікэнды»
пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom. Частка агучаных у межах праекта фільмаў будзе даступная на сервісе інтэрактыўнага лічбавага тэлебачання «Атлант Тэлекам».
У агучцы ўдзельнічалі вядомыя акцёры: Павел Харланчук, Ганна Хітрык, Алесь Малчанаў, Святлана Цімохіна, Уладзімер Глотаў, Зміцер Саладуха.
Прэм’ера мультфільма адбудзецца 17 сакавіка а 19:00 у кінатэатры «Масква» (праспект Пераможцаў, 13).
Наступныя паказы адбудуцца 18 і 19 сакавіка а 17:00 таксама ў кінатэатры «Масква».
Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма
Міністр замежных спраў Украіны анансаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў33
Імперскі гумар: расійскі гуру адносін Сацья Дас пажартаваў, чаму хоча захапіць Беларусь2626
ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію3030
Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання1919
У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна2626
У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна26
Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах22
Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу1818
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу18
Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма
Галоўнае
Трэнера зборнай Беларусі па пляжным футболе прызналі найлепшым у свеце
Пад Асіповічамі машыну ў кювет адправіла птушка
У Мінску падчас пажару літаральна з таго свету выцягнулі ката ВІДЭА22
«Настаўнікі аж слязьмі зайшліся». 400 амерыканскіх вучняў заспявалі песню на беларускай мове22
Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму
Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму
Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты22
Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2
Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора11
Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1
Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах22
Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2
У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры11
У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры1
На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?44
На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу1818
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу18
«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс
«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс
Кіраўнік МЗС Украіны: Мы знаходзімся на пераломным моманце вайны99
Кіраўнік МЗС Украіны: Мы знаходзімся на пераломным моманце вайны9
Каментары