Грамадства11

У Дзяржынскім раёне дырэктарка школы пайшла пад суд за працаўладкаванне сваячкі

У Дзяржынскім раёне дырэктарка школы фіктыўна працаўладкавала сваю нявестку, за што на абедзвюх завялі крымінальную справу.

Фота: LookByMedia

Паводле звестак пракуратуры, дырэктарка школы аформіла фіктыўны загад аб прыняцці нявесткі на працу на 0,25 стаўкі. У дакументах жанчына значылася як сакратарка вучэбнай часткі і аператарка ЭВМ, аднак фактычна гэтыя абавязкі яна не выконвала.

Каб схема выглядала законнай, дырэктар загадвала падначаленым уносіць у табелі ўліку працоўнага часу фальшывыя звесткі пра нібыта адпрацаваныя гадзіны. Гэтыя дакументы яна сама ж і зацвярджала.

У выніку, як высветліла следства, за перыяд са студзеня па красавік 2026 года сваячцы дырэктаркі незаконна выплацілі больш за дзве тысячы рублёў. Грошы, выплачаныя за «працу», якой насамрэч не было, удзельнікі схемы, як сцвярджаецца, выкарыстоўвалі на ўласныя патрэбы.

Супраць абедзвюх жанчын завялі крымінальную справу. Ім інкрымінуецца махлярства і прысваенне сродкаў з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, здзейсненае па папярэдняй змове групай асоб.

Каментары1

  • Казімір
    21.05.2026
    Тю! Таракан ужо даўно ўсіх сваякоў падобным чынам "працаўладкаваў" (Коля ўжо апрацоўвае дыплом мікрабіёлага ў службы бяспецы), і ягоны кішэнны рускамірскі бандыт Карпянкоў таксама. На аклад 6 мільёнаў. І нічога, усё нармальна.

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна16

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ нанесла магутны ўдар па штабе ФСБ на Херсоншчыне4

У дакументальным фільме з удзелам Ціханоўскай заблюрылі Вераніку Цапкала47

У Канах паказалі фільм, цалкам створаны штучным інтэлектам. $400 тысяч пайшло на вылічальныя магутнасці ШІ3

На дарогах Беларусі сёлета выпрабуюць канадскі скотапрагон ад дзікіх жывёл3

Як Ізраіль метадычна ліквідуе кожнага ўдзельніка нападу 7 кастрычніка — нават кіроўцу трактара, які прарваў памежную агароджу27

Дасталі. Мытнікі запрасілі мужчыну на асабісты надгляд — той абурыўся і раздзеўся дагала14

Гарачая лінія з Беларуссю па лініі арміі працуе незалежна ад палітыкі — камандуючы УС Літвы

На МКАД сутыкнуліся пяць аўтамабіляў. Шэсць пасажыраў маршруткі дастаўленыя ў бальніцу1

У пад’ездзе дома ў «Мінск-Свеце» пачаліся «раскопкі». Жыхары не разумеюць, што гэта наогул такое4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна16

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць