Каханне і сэкс3636

У Беларусі з’явіліся айчынныя начэпнікі для сэксу

Ужо месяц, як у продажы з’явіліся беларускія прэзерватывы Indigo.

Цяпер у лінейцы прэзерватываў Indigo пяць відаў: класічныя, працяглага дзеяння, адчувальныя, мікс задавальненняў і фруктовы мікс.

Свабодную нішу ўбачыла і заняла кампанія «Фармін». Сёння беларускія прэзерватывы прадаюцца ў 140 аптэках і некаторых крамах. Цяпер кампанія актыўна працуе на тое, каб прадукт заняў сваё месца на паліцах буйных гандлёвых сетак.

«Мы захацелі зрабіць свой беларускі брэнд прэзерватываў. Арыентаваліся на заходнія краіны, імкнуліся зрабіць усё на сусветным узроўні, — распавядае брэнд-менеджар кампаніі Андрэй Плюшчэня. — Мы лічым, што наш прадукт будзе папулярным па дзвюх прычынах.

Першае — нестандартны знешні выгляд, дызайн, які распрацоўвала беларуская кампанія. Другое — цана. За меншыя грошы наш пакупнік атрымлівае пяць прэзерватываў замест трох. Плюс у нас ёсць дзве міксавыя пазіцыі. У адной упакоўцы «фруктовага міксу» кліент атрымлівае пяць розных водараў. У адной упакоўцы «міксу задавальненняў» — тры розныя структуры паверхні».

На медыцынскай выставе, што прайшла напрыканцы сакавіка, прадстаўнікі «Фармін» раздалі каля 2500 узораў айчынных прэзерватываў для таго, каб людзі змаглі самастойна ацаніць. Андрэй запэўнівае, што нараканняў не было.

Дарэчы, самі прэзерватывы вырабляе малазійская кампанія — так выгадней.

«Дрэва Гевея, з якога здабываюць латэкс, расце пераважна ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Каб атрымаць латэкс, трэба сабраць сок гевеі і перапрацаваць яго. Везці латэкс з Азіі да нас у Беларусь і перапрацоўваць тут папросту не выгадна. Дарэчы, найлепшы латэкс атрымліваецца з соку, сабранага ўзімку. Мы імкнёмся выкарыстоўваць якраз гэты, ён больш якасны», — кажа Андрэй.

Брэнд-менеджар адзначае, што лінейка прэзерватываў з часам будзе павялічвацца. У планах — вырабіць XXL, магчыма — прадумаць нейкія каляровыя варыянты.

Чытайце таксама: У Беларусі ўпершыню пачалі вырабляць шмаравідла для сэксу

Каментары36

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам12

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам12

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць