Беларускія навукоўцы стварылі кампактны апарат вакуумнай тэрапіі ФОТА
Супрацоўнікі тэхнапарка БНТУ паспяхова выпрабавалі апарат вакуумнай тэрапіі «Імпульс КМ-1», які прызначаны для лячэння вострых і хранічных інфікаваных ран метадам вакуумнай павязкі, паведамляе times.bntu.by.
Сутнасць працы прылады — у выдаленні залішняе вадкасці з раны і абароне навакольнае тканкі ад яе агрэсіўнага ўздзеяння. Беларускі апарат выглядае даволі кампактна ў параўнанні з замежнымі аналагамі, пры гэтым падтрымлівае шырокі дыяпазон вакууметрычных ціскаў і здольны забяспечваць рэжымы пастаяннай і перарывістай працы.

Нярэдка высокія выдаткі на набыццё прыладаў і павязак для вакуум-тэрапіі з'яўляюцца перашкодай для яе выкарыстання. Імаверна, уласная вытворчасць такога абсталявання павысіць яго даступнасць для беларускіх медыцынскіх установаў.
У стварэнні апарата прымалі ўдзел супрацоўнікі БНТУ, Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.
-
Ён нагадвае марскога ската: амерыканскі стартап стварыў самалёт без звыклых крылаў і ілюмінатараў, які можа стаць новай старонкай у авіяцыі
-
Астэроід, які знішчыў дыназаўраў, мог выклікаць пажары па ўсёй планеце
-
Як спякота падчас цяжарнасці і ў першыя месяцы жыцця можа ўплываць на развіццё мозгу дзіцяці
Цяпер чытаюць
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары