Нерухомасць11

Як ва ўмовах беларускага клімату вырошчваць некалькі ўраджаяў за год

Кліматычныя ўмовы нашае краіны не дазваляюць займацца аматарскім земляробствам круглы год. Але ўсё ж, распланаваўшы час і правільна выбраўшы расліны, можна здолець за вясну, лета ды восень сабраць некалькі ўраджаяў зеляніны. З гэтага артыкула вы даведаецеся, як даглядаць за раслінамі ў цяпліцах і парніках.

Асаблівасці вырошчвання ў цяпліцы

Каб як мага хутчэй пакаштаваць свежае вясновае зеляніны, а потым адным з першых сабраць ураджай гародніны, многія дачнікі і фермеры выкарыстоўваюць цяпліцы. Апошнім часам, напрыклад, набіраюць папулярнасць цяпліцы у форме кроплі, цяпліцы-матылькі, цяпліцы-тэрмасы.

Іх выбар — справа адказная, бо ад гэтага будзе залежаць ураджай не аднаго года. Але не менш важна правільна пасадзіць самі расліны. Трэба рацыянальна выкарыстаць кожны кавалачак зямлі і пры гэтым улічыць, што не ўсе расліны могуць расці адна ля аднае.

Памідоры добра суседнічаюць з расадай белакачаннай капусты, цыбуляй, радыскай, а вось кропу і фенхелю будуць не радыя. Побач з агуркамі можна пасеяць розныя салаты.

Барацьбу з хваробамі і шкоднымі насякомымі трэба пачаць з апрацоўкі глебы яшчэ да пасадкі раслін або адразу пасля высадкі расады ў цяпліцу. Можна скарыстацца хімічным метадам дэзінфекцыі з дапамогай сернае шашкі, якая пасля падпалу пачынае тлець, выдзяляючы серністы газ. Ён з’яўляецца атрутным не толькі для насякомых, але і для чалавека, таму нельга затрымлівацца ў цяпліцы падчас яе апрацоўкі.

Ёсць яшчэ біялагічны метад апрацоўкі гуркоў і таматаў у цяпліцы. Напрыклад, беларускае прадпрыемства «ТэхнаМарынМаркет» выпусціла біяпрэпарат на аснове натуральных кампанентаў «Захоўваючы ураджай» («Сохраняя урожай»), які абараняе гародніну і пры гэтым дазваляе атрымаць экалагічна чысты ўраджай. Прэпарат складаецца з алею нім, што выціскаецца з пладоў ды насення азадзірахты індыйскай, а таксама вадкага мыла, якое неабходнае для развядзення алею ў вадзе. Адной з галоўных пераваг біялагічнага прэпарату з’яўляецца эканомія часу і грошай: для абароны гуркоў і таматаў ад шкоднікаў і хвароб не трэба асобна апрацоўваць расліны фунгіцыдам ды інсектыцыдам. Лепш за ўсё апрацоўку прэпаратам рабіць адразу пасля высадкі расады ў цяпліцу: гэта дапаможа выпрацаваць у раслін імунітэт да захворванняў і знішчыць шкодныя арганізмы.

Як распавёў нам доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Уладзімір Скарына, гэты прэпарат — бяспечная альтэрнатыва пестыцыдам, якая не саступае ім па эфектыўнасці. Гародніну можна есці ўжо на наступны дзень пасля апрацоўкі — дастаткова яе добра вымыць.

«Прэпарат «Захоўваючы ўраджай» — універсальны: абараняе таматы і гуркі ў цяпліцы і ад шкоднікаў (белакрылкі, тытунёвага трыпсу), і ад хвароб (мучністае расы, антракнозу, шэрае гнілі, бурае плямістасці). Расліны апырскваюць у перыяд цвіцення і плоданашэння адзін раз на 7—10 дзён. Але прэпарат не парушае мікрафлоры глебы і не назапашваецца ў ёй», — распавядае навукоўца.

Існуе два спосабы цяплічнага вырошчвання раслінаў: высяванне падрыхтаванага насення наўпрост у грунт цяпліцы або перасадка туды расады, якая ўжо ўзышла ў хатніх умовах. У другім выпадку важна некаторы час пасля перасадкі даглядаць за раслінамі асабліва старанна, каб яны змаглі акліматызавацца і пазбегнуць стрэсу.

Чытайце таксама: Насенне, расада — частыя аблуды агароднікаў і правераныя парады

Паліваць расліны неабходна пад корань у сярэднім раз на тыдзень, улетку — двойчы на тыдзень, прычым рабіць гэта лепей раніцай ці вечарам, каб вільгаць адразу ж не выпаралася праз актыўнае ўздзеянне сонца.

Пасля паліву цяпліцу неабходна праветрыць, а глебу, асабліва гліністую, пажадана часцей варушыць, бо ад вады яна цвярдзее. 

Пры падкормліванні раслін важна памятаць, што ўзровень вільготнасці ў цяпліцах вышэйшы, чым у адкрытым грунце, з-за чаго карысныя элементы ўбіраюцца раслінамі хутчэй, але, на жаль, не заўсёды паспяваюць засвойвацца. Таму для падкормлівання раслін у цяпліцах выкарыстоўваюць менш канцэнтраваныя растворы.

Зеляніна для восеньскага гарода 

Звычайна да канца лета ў гародзе з'яўляецца шмат пустых кавалкаў зямлі, бо частка ўраджаю ўжо сабрана, а вызваленыя плошчы павольна захоплівае пустазелле. Але пакуль яшчэ моцна не зхаладнела, чаму б не атрымаць яшчэ адзін ураджай свежае зеляніны? Тым больш, што шмат якія з раслін можна есці ўжо праз 3—4 тыдні пасля высеву. Мы падрыхтавалі Топ-5 раслін, якія растуць найхутчэй.

1. Салата

Высейваць салату можна і ўвесну, і ўлетку, і нават у кастрычніку ў цяпліцы. Першыя калівы з'яўляюцца ўжо за пару дзён, а яшчэ праз 20 дзён можна атрымліваць асалоду ад маладой сакавітай зеляніны.

2. Буракі

Вядома, паўнавартаснага ўраджаю гэтай расліны пры высаджванні восенню сабраць не атрымаецца. Але хто не любіць падсілкавацца баршчом з маладых бурачкоў? Свежую сакавітую зеляніну дадаюць у салаты ўжо праз 45 дзён пасля з'яўлення першых усходаў. А карняплоды можна ўжываць у ежу прыкладна праз два месяцы. Таму ліпень-жнівень — прыдатны час для пасадкі.

3. Шпінат

Шпінат недалюблівае спякотнае надвор'е і здольны пераносіць нават лёгкія замаразкі, таму ў прахалодныя восеньскія дні ён будзе пачувацца цалкам камфортна. Высейваць гэтую расліну лепш у канцы жніўня — пачатку верасня, бо лісце «выспявае» ад 30 дзён.

4. Морква

Калі вы пасееце гэтую гародніну ў жніўні, то ўжо не паспееце вырасціць годны нос для снежнае бабы. Аднак маладая і салодкая морква невялікіх памераў зможа разнастаіць вашае меню ўжо праз 30—45 дзён пасля прарастання.

5. Радыска

Радыска адной з першых з'яўляецца на нашых сталах вясной, бо яскравы карняплод саспявае ўжо праз 18 дзён пасля з'яўлення першых усходаў. Ніхто не забараняе вырасціць яе і ўвосень, але лепш сеяць радыску ў зацішным месцы, бо расліна не любіць моцных ветраў. Радыска аддае перавагу лёгкім, цёплым, пясчаным глебам.

ПУП «ТехноМаринМаркет» УНП 190601272

Каментары1

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў56

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць