Свет1414

«Коммерсант»: Расія паставіць Сірыі С-300 бясплатна і вельмі хутка

Расія можа пачаць пастаўку Сірыі зенітных ракетных комплексаў С-300 «Фаварыт» ужо ў найбліжэйшы час. Пра гэта са спасылкай на дзве крыніцы паведамляе маскоўская газета «Коммерсант».

Комплексы С-300 лічацца высокаэфектыўнымі, яны здольныя збіць вялікую колькасць самалётаў і ракет адначасова.

Пытанне аб перадачы арміі Сірыі гэтых комплексаў, які, па словах суразмоўцаў выдання, знаходзіўся «пераважна ў палітычнай плоскасці», практычна вырашана. Кампаненты С-300, у тым ліку радыёлакацыйныя станцыі, транспартна-зараджаючыя машыны, пункты кіравання і пускавыя ўстаноўкі, будуць дастаўлены ў Арабскую Рэспубліку альбо самалётамі, альбо караблямі расійскага флота, кажуць крыніцы газеты.

С-300 расійскі бок збіраецца перадаць Дамаску бясплатна, паведамляе выданне.

Як лічыцца, комплексаў будзе столькі, каб яны маглі прыкрыць ад магчымых удараў Ізраіля і кааліцыі на чале з ЗША не толькі Дамаск, але і некалькі вайсковых баз, на якіх размешчана сірыйская авіяцыя і знаходзяцца іранскія вайскоўцы.

Ізраіль разглядае размяшчэнне такой зброі ў Сірыі як беспасярэднюю пагрозу сваёй бяспецы. Таму Ізраіль знішчаў падобнае абсталяванне авіяўдарамі на этапе мантажу. Але гэтым разам гаворка ідзе пра сутыкненне з Расіяй.

Мяркуецца, што першыя тры месяцы комплексамі будуць кіраваць расійскія інструктары, а сірыйскія вайскоўцы будуць праходзіць навучанне поруч з імі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць