Грамадства1010

Канапацкая спыніла супрацоўніцтва са сваім памочнікам Дзянісам Ціханенкам? Разбіраемся

Тыдзень таму цяперашні старшыня АГП Анатоль Лябедзька ў інтэрв’ю «Беларускаму партызану» паведаміў: «Ганна Канапацкая зрабіла заяву, што прыпыніла супрацоўніцтва са сваім галоўным стратэгам і памочнікам Дзянісам Ціханенка. Пра гэта яна заявіла публічна. Было шмат крытыкі, шмат чаго пісалася на яе старонцы ў сацыяльных сетках, Ганна не магла гэта растлумачыць».

Ціханенка быў з Канапацкай у камандзе ад моманту абрання апошняй дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў. Летась Канапацкая і Ціханенка абвесцілі аб стварэнні грамадзянскай кампаніі «Наперад, Беларусь!»

Праўда, кіраўніцтва АГП заявіла, што гэта супярэчыць статуту партыі. Усю адказнасць на сябе ўзяў Дзяніс Ціханенка, які ў кастрычніку 2017 напісаў заяву аб выхадзе з АГП. Ганна Канапацкая застаецца ў шэрагах партыі.

Мы спыталіся ў Дзяніса Ціханенкі, ці адпавядаюць словы Лябедзькі праўдзе: «Не адпавядае — гэта чарговая хлусня Лябедзькі. Яму патрэбныя толькі скандалы. Я лічу ніжэй за сваю годнасць рэагаваць на гэта. Гаворка была аб тым, што я не буду весці сацсеткі Канапацкай. Бо гарачыя галовы АГП і ў гэтым мяне абвінавачвалі», — сказаў Ціханенка.

Ён працягвае з’яўляцца памочнікам дэпутата, атрымоўвае заробак.

Ганна Канапацкая паведаміла «Нашай Ніве», што прыпыненне супрацоўніцтва тычыцца кампаніі «Наперад, Беларусь», але Ціханенка працягвае быць яе памочнікам як дэпутата.

Дзяніс Ціханенка нарадзіўся ў 1974-м у Мінску. Па адукацыі — палітолаг. Бацька траіх дзяцей.

Канапацкая мае намер заняць пасаду старшыні АГП на з'ездзе, які адбудзецца 8 ліпеня. Яе супернікі — Васіль Палякоў і Мікалай Казлоў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі37

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

Прафесія гэтага беларуса — пужаць людзей. Ён расказаў, што трэба рабіць і колькі за гэта плацяць2

Што навукоўцы могуць высветліць дзякуючы падзенню ступені ракеты SpaceX на Месяц3

У Германіі Расія напярэдадні выбараў запусціла кампанію «Матрошка»4

Зноў мяняюць сістэму школьнага харчавання3

У Маскве пасля выбуху ў рэстаране Balzi Rossi прайшло патаемнае пахаванне генерала1

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема10

«Экстрэмісцкім» прызналі сайт тэлеканала «Еўраньюс»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі37

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць