Грамадства22

Вызвалілі некалькі падазраваных па «справе медыкаў»

Расследаванне па гучнай карупцыйнай «справе медыкаў» працягваецца, некаторых фігурантаў ужо вызвалілі з-пад варты. На волю выйшлі галоўны ўрач Мінскай абласной бальніцы Андрэй Каралько, загадчык эндаскапічнага аддзялення 9-й бальніцы Андрэй Саўчанка і намесьнік дырэктара РНПЦ дзіцячай хірургіі Аляксандр Махлін, піша Tut.by.

«Гэта праўда, Андрэй Каралько на волі. Яго адпусцілі ў пятніцу 3 жніўня», — распавёў TUT.BY знаёмы доктара.

Да галоўнага доктара Мінскай абласной бальніцы Андрэя Каралько людзі ў цывільным прыехалі на працу 20 чэрвеня, правялі ператрус, пасадзілі ў аўтамабіль і павезлі. Праваахоўныя органы справу Каралько не каментавалі, толькі 11 ліпеня старшыня КДБ Валеры Вакульчык пацвердзіў затрыманне лекара.

На сайце Менскай абласной бальніцы Андрэй Каралько па-ранейшаму пазначаны, што ён займае пасаду галоўнага доктара, аднак у прыёмнай бальніцы адказаваюць, што Каралько ў іх цяпер не працуе.

З-пад варты вызвалены і намеснік дырэктара РНПЦ дзіцячай хірургіі Аляксандар Махлін. У прыёмнай галоўнага доктара РНПЦ паведамляюць, што «ён цяпер не намеснік дырэктара і не адказвае за адміністрацыйную дзейнасць. З 23 ліпеня ён звычайны дзіцячы доктар-хірург».

Пасля вызвалення на працу ў 9-ю бальніцу вярнуўся і загадчык эндаскапічнага аддзялення Андрэй Саўчанка. У бальніцы пацвердзілі, што Саўчанка працягвае працаваць, а вось затрыманы галоўны ўрач Валеры Кушнярэнка ў сваё крэсла не вярнуўся.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць