Улада3030

Камуністы Калякіна разам з прадстаўнікамі «рускага свету» арганізоўваюць «Бессмяротны полк» у Віцебску

Яшчэ 19 красавіка ў Віцебскі гарвыканкам была пададзеная заяўка на правядзенне акцыі «Бессмяротны полк» на 9 мая. Адметнасцю стала тое, што заяўку падавалі прадстаўнікі апазіцыйнай грамадзянскай супольнасці, а таксама «Справядлівага свету».

Так летась праходзіў «Бессмяротны полк» у Мінску. Фота Змітра Панкаўца.

Пад зваротам падпісаліся прадстаўнік Свабоднага прафсаюза металістаў Яўген Інц, Георгій Разумаў (Прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці), Галіна Барэйка («Справядлівы свет»), а таксама прадстаўнік арганізацыі ліквідатараў на ЧАЭС Вадзім Кузьмін. Адметна, што яшчэ адна заяўка на правядзенне «Бессмяротнага палка» была пададзеная ад прадстаўніка «рускага свету» Андрэя Герашчанкі. Гэта былы чыноўнік, які адмаўляў беларускай дзяржаве ў існаванні, за што быў звольнены з працы.

«Бессмяротны полк» — гэта акцыя, якая нарадзілася ў глыбінцы Расіі, калі людзі сталі выходзіць на 9 мая з партрэтамі сваякоў, што загінулі ў часы Другой сусветнай вайны. Праўда, потым добрую па пасыле акцыю перахапіла расійская прапаганда. У выніку «Бессмяротны полк» пераўтварыўся ў дэманстрацыю сілы «рускага свету».

Летась на «Бессмяротны полк» у Мінску выйшла 1500 чалавек. Было шмат людзей з партрэтамі Сталіна, у майках «ДНР» і «Ветлівыя людзі». Фактычна, гэта была найбуйнейшая вулічная акцыя «рускага свету» за апошняе дзесяцігоддзе.

Афіцыйны Мінск не падтрымлівае правядзенне «Бессмяротнага палка» на афіцыйным узроўні, як гэта ёсць у Малдове ці Кыргызстане. Улады праводзяць сваю, больш маштабную акцыю «Беларусь памятае».

Чаму апазіцыйныя дзеячы вырашылі падпісацца пад «Бессмяротным палком»? Кіраўнік «Справядлівага свету» Сяргей Калякін кажа, што ягоная партыя прынцыпова падтрымлівае «Полк».

«Мы падтрымліваем і «Бессмяротны полк», і «Беларусь помніць», усе акцыі, прысвечаныя памяці загінулых у часы Вялікай айчыннай вайны! А дзяленне на правільныя і няправільныя — гэта здзек з памяці герояў вайны. Тыя, хто помняць пра ВАВ, правільна робяць, а тыя, хто робіць на гэтым палітыку і спрабуюць падзяліць на «рускі», «кітайскі» і «беларускі свет» — гэта нягоднікі!

І яны проста не паважаюць памяць тых мільёнаў рускіх, беларусаў, украінцаў, татараў, якія загінулі ў той Вялікай вайне. На жаль, беларускае кіраўніцтва ўцягнулася ў гэтае вар’яцкае супрацьпастаўленне», — сказаў Калякін.

А як Калякін ставіцца да таго, што на «Бессмяротны полк» прыходзяць людзі з сімволікай «ДНР»?

«Гэта іхняя справа, як яны ставяцца да «ДНР». Важна, як яны памятаюць пра ахвяраў ВАВ, а не пра «ДНР». Калі тыя людзі гінулі, была адзіная краіна, калі вы не помніце, як яна называлася, то я вам скажу — СССР! Не было тады ні Беларусіі [сказаў менавіта так — «НН»], ні Украіны, ні Расіі, ні «рускага», ні «беларускага свету», на шчасце. Калі ж мы будзем ісці такім шляхам, то таксама можам прыйсці да Данбаса на беларускай зямлі», — адзначыў лідар «Справядлівага свету».

Усе падпісанты, апроч Георгія Разумава, з’яўляюцца сябрамі «Справядлівага свету». Разумаў жа прадстаўляе прафсаюз РЭП. Што пра гэта думае адзін з яго лідараў Генадзь Фядыніч?

«З яго словаў я высветліў, што ён даў згоду, каб толькі ягонае прозвішча было пад заявай, сам ён яе нават не чытаў. Мы дэмакратычная арганізацыя, мы разумеем, што ў кожнага чалавека могуць быць свае думкі і імкненні.

Але якія «бессмяротныя палкі» могуць быць у Беларусі? Гуляйцеся ў гэтыя гульні ў Расіі. Што тычыцца Разумава, то як прыватная асоба ён можа падпісацца дзе заўгодна, але да РЭПа гэта не мае ніякага дачынення. Гэта выключна яго ініцыятыва, якая не разглядалася кіруючым органам. РЭП да «бессмяротных палкоў» ніякага дачынення не мае і мець не будзе», — запэўніў Фядыніч.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць