Свет44

Прэзідэнт Туркменістана зачытаў рэп пра свайго любімага каня, а таксама з'явіўся перад урадам у новым вобразе ВІДЭА

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў зачытаў рэп. Прачытаў ён яго пра ахалтэкінскага жарабца па мянушцы Ровач (Шчаслівы). Выступ адбыўся на святочных скачках у гонар Нацыянальнага свята туркменскага каня.

Бердымухамедаў не першы раз выконвае рэп, яму часта акампаніруе ўнук.

А 25 красавіка кіраўнік Туркменістана Бердымухамедаў з'явіўся на публіцы ў новым вобразе: перад урадам у акулярах для зроку, піша туркменская служба Радыё Свабода.

Як толькі дзяржаўнае тэлебачанне паказала прэзідэнта ў акулярах, усе медыявыданні краіны сталі публікаваць яго фотаздымкі выключна ў акулярах.

Услед за гэтым дзяржаўныя СМІ пачалі публікаваць яго выявы толькі ў акулярах. 26 красавіка дзяржаўныя газеты «Туркменістан» і «Нейтральны Туркменістан» выйшлі з друку з фота прэзідэнта ў акулярах з залатой аправай.

Кіраўнік дзяржавы рэгулярна з'яўляецца на публіцы, змяняючы прычоску, колер валасоў, у разнастайнай вопратцы, а таксама ў разнастайнай абстаноўцы, але ў акулярах для зроку яшчэ не з'яўляўся.

З вопыту мінулых гадоў, кожны раз, калі кіраўнік дзяржавы мяняе імідж, па ўсёй краіне ва ўсіх дзяржаўных установах, дзіцячых садках, школах, вышэйшых навучальных установах, і ва ўсіх іншых арганізацыях незалежна ад формы ўласнасці змяняюць і партрэты прэзідэнта. Замена прэзідэнцкіх партрэтаў ажыццяўляецца за кошт супрацоўнікаў.

Прэзідэнт Бердымухамедаў даволі часта з'яўляецца на публіцы ў розных вобразах, то ён у спартыўнай форме, то ў вайсковай, то ён ходзіць у паўсядзённым адзенні, але часцей за ўсё ў афіцыйнай форме адзення. Але, у той жа час, іншыя дзяржаўныя чыноўнікі павінны апранацца ў аднолькавую уніформу, якая складаецца з чорнага касцюма, гальштука і белай кашулі.

Калі прэзідэнта паказваюць па тэлевізары падчас заняткаў спортам, ён звычайна апрануты ў белую спартовую форму з рознымі ўзорамі і знакамі на грудзях.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе5

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе5

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць