Улада2222

Лукашэнка: У Расіі намякаюць на далучэнне Беларусі ў абмен на адзіныя цэны на энерганосьбіты

kremlin.ru

У кіраўніцтве Расіі намякаюць на далучэнне Беларусі ў абмен на адзіныя цэны на энерганосьбіты. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з калектывам Светлагорскага ЦКК, піша БЕЛТА.

Пры гэтым, перакананы кіраўнік дзяржавы, ні беларускі, ні расійскі народы ніколі не захочуць пайсці гэтым шляхам.

«Памятайце — ваш першы прэзідэнт, якога вы калісьці абралі, ніколі не стане апошнім. Ужо пасля мяне — думайце, як жыць. Але і калі я буду жыць, але не буду прэзідэнтам - я буду заўсёды змагацца, каб наша зямля заставалася суверэннай і незалежнай», — дадаў ён.

Лукашэнка ўпэўнены, што нi беларускі, ні расійскі народы ніколі не захочуць пайсці па гэтым шляху. «Вось вы не антырасійскія людзі, а нармальныя беларусы, тыя, хто любіць, якія паважаюць расіянаў. Але пастаў перад вамі пытанне, ці вы хочаце такога аб'яднання, каб Беларусь увайшла ў склад Расіі, - 120% скажуць «не», — сказаў ён. — І самае дзіўнае, што і расіяне мне пішуць лісты: «Ні ў якім разе не ўваходзьце ў склад Расіі». Але камусьці там хочацца, каб была адна краіна, - тады будуць адзіныя цэны».

Ён таксама заўважыў, што яго папракаюць у зрыве iнтэграцыi, нягледзячы на ​​тое, што ён быў яе ініцыятарам. «А што вы разумееце пад інтэграцыяй? Я разумею: у эканоміцы інтэграцыя, гэта калі мы купляем рэсурсы ў Расіі (запасныя часткі для МТЗ, камплектуючыя для БелАЗа), робім трактары, аўтамабілі і прадаем на агульным рынку. І роўныя цэны. Вось што такое інтэграцыя. Што такое інтэграцыя на ўзроўні людзей: свабоднае перамяшчэнне, няма ніякіх межаў. Пенсіі, налічэнні — усё, як у адной краіне. Мы гэта зрабілі», - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Каментары22

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Прайшла першая тэлефонная размова з Пуціным магчымых еўрапейскіх прадстаўнікоў на мірных перамовах з Расіяй5

Лукашэнка: Час вяртацца да практыкі, калі Беларусь адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву21

Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых22

Лукашэнка расказаў, да каго з расіян падобныя беларусы14

Расіянка дала беларусу грошы, а той адмовіўся аддаваць — жанаты мінчанін пераехаў да яе жыць і выдаваў сябе за бізнэсмена1

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць