Культура

На «Прадмове» ў Празе і Варшаве прэзентуюць анталогію «Пакаленне Чарнобыля»

Да 40‑годдзя аварыі на ЧАЭС выдавецтва «Пфляўмбаўм» выпускае анталогію тэкстаў «дзяцей Чарнобыля».

Укладальніцы кнігі «Пакаленне Чарнобыля / Покоління Чорнобіля» — беларуская пісьменніца Вольга Касцюк і ўкраінская даследчыца культуры, куратарка і пісьменніца Катарына Батанава, піша bellit.info.

Зборнік аб’яднаў мастацкія і публіцыстычныя тэксты. Дзякуючы анталогіі чытачкі і чытачы могуць паглядзець на чарнобыльскую катастрофу з розных перспектыў і з двух бакоў мяжы. Беларускія тэксты адбіраліся праз open call, на яго было даслана 42 прапановы. Некаторыя аўтаркі публікуюцца пад псеўданімамі: гэта знак часу і палітычнага крызісу ў рэгіёне.

Аўтаркі, тэксты якіх вы знойдзеце ў анталогіі: Юля Арцёмава, Таня Арцімовіч, Вольга Бубіч, Вольга Валошкіна, Вольга Гапеева, Ярина Груша, Тамара Гундорава, Вольга Ермалаева Франко, Юля Касач, Тоні Лашдэн, Стэфа Лісоўская, Марыя Літвін, Лусінэ, Ксенія Май, Світлана Матвієнко, Олеся Островська-Люта, Леся Пчолка, Юлія Ружэчка, Оксана Семенік, Кася Чэкатоўская.

Першыя прэзентацыі анталогіі «Пакаленне Чарнобыля / Покоління Чорнобіля» пройдуць падчас фестываляў інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Празе 1 лістапада і ў Варшаве 13—15 лістапада.

Так у Празе (Чэхія) у размове возьмуць удзел некалькі аўтарак зборніка. Праз літаратуру, асабістыя гісторыі і ўспаміны пісьменніцы і мадэратар паспрабуюць пагаварыць пра Чарнобыль як пра досвед, які працягвае фармаваць памяць, ідэнтычнасць і ўяўленне пра будучыню ў Беларусі і Украіне.

Удзельнічаюць: Вольга Гапеева, Лусінэ, Сяргей Шупа.

1 лістапада, 11:45—12:30

Пляцоўка А, U Lužického semináře 13, Praha 1

Каментары

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць