Грамадства2020

Шрайбман назваў самага моцнага апазіцыйнага палітыка ў Беларусі

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у відэапраекце «Ток» з Настассяй Роўдай сказаў, каго лічыць самым моцным апазіцыйным палітыкам і як будзе праходзіць транзіт улады Лукашэнкі. 

Арцём Шрайбман. Фота Надзеі Бужан

— Як ты лічыш, хто сёння самы моцны апазіцыйны палітык?

— Гэта вельмі складанае пытанне. Я думаю, па патэнцыяле — Зміцер Дашкевіч, а з тых, хто сёння прэтэндуе на адзінага кандыдата, бадай што, Павел Севярынец (пры ўсім маім рознагалоссі з ім і дыстанцыі, якая ёсць у нас з ім па поглядах). Вось, мабыць, так.

— Хто, калі не Лукашэнка?

— Дзясяткі чалавек здольныя выконваць гэтую работу проста зараз.

— Ты думаеш, гэта будзе хтосьці з праўладнага блока?

— Так, канечне! Беларусь не тая краіна і сістэма, дзе ў апазіцыі ёсць шанец хутка ў выпадку нейкай турбулентнасці ўкараніцца ва ўладныя інстытуты, перахапіць уладу: для гэтага яна мусіць быць інкарпараваная загадзя.

Калі паглядзець на ўсіх рэвалюцыйных лідараў (я ўжо не кажу, калі транзіт праходзіць сам па сабе): Грузія, Украіна і ўсе астатнія — заўсёды ва ўладу прыходзілі былыя. Юшчанка — былы чыноўнік пры Кучме, Саакашвілі і Бурджанадзэ былі чыноўнікамі пры Шэварнадзэ. Гэта ўсё чыноўнікі былой улады. Таму і нашыя апазіцыянеры павінны быць укаранёныя загадзя, я не бачу такой сітуацыі ў Беларусі, каб улада падпусціла апазіцыю так блізка — да пасады міністраў, прэм’ер-міністраў.

Таму, хутчэй за ўсё, на 95% гэта будзе набліжаны да Лукашэнкі чалавек, якога ён сам падбярэ, або ў выпадку спантаннага транзіту, што я называю (такі эўфемізм для слова «смерць» ці фізічнай няздольнасці выконваць свае абавязкі), гэта ўсё роўна будзе кансэнсус эліт, стаўленік кіруючых эліт.

Паколькі мы ўжо падыходзім да восені гэтага аўтарытарнага рэжыму — мы ўжо ў ёй насамрэч — трэба прыглядацца да людзей на другіх пазіцыях. Якімі б шэрымі, невыразнымі, няздольнымі, безыніцыятыўнымі яны нам ні падаваліся, з іх будзе набірацца наступная кіруючая эліта. Калісьці і Пуцін быў шэрай наменклатурнай мышшу, пасля ён вырас у аднаго з самых эфектыўных аўтакратаў свету. Таму не трэба спісваць з рахункаў нават тых, хто сёння нам здаецца няздольным кіраваць краінай. Ёсць такі выраз: маска прырастае да твару. Пабудзеш прэзідэнтам з такімі паўнамоцтвамі пару год — харызма нарасце. 

Выпуск цалкам: 

  • 0:35 — калі сутыкаўся з антысемітызмам,
  • 2:54 — што падабаецца і не падабаецца ў Ізраілі,
  • 5:36 — ці адчувае сябе беларускім патрыётам,
  • 5:48 — пра панты на факультэце міжнародных адносін БДУ,
  • 8:55 — галоўная праблема беларускай адукацыі,
  • 11:26 — чаму спачатку не ўзялі на Tut.by,
  • 13:25 — хто навучыў журналістыцы,
  • 15:05 — самацэнзура,
  • 16:57 — чаму не пісаў пра феномен Колі Лукашэнкі, 
  • 17:28 — чаму не закранае тэму жанчын у асяроддзі Лукашэнкі, 
  • 18:59 — як вербавалі ў КДБ, 
  • 20:30 — як рабіць палітычную аналітыку без інсайдаў, 
  • 23:47 — палітычная сітуацыя ў Беларусі, 
  • 27:59 — ці варта чакаць больш жорсткага дзяржаўнага кіравання, 
  • 29:22 — чаму ходзіць на выбары і за каго галасаваў у 2010-м, 
  • 33:04 — як ставіцца да Моладзевага блока, 
  • 35:21 — што можа разварушыць беларускую апазіцыю, 
  • 36:58 — хто самы моцны беларускі апазіцыйны палітык, 
  • 37:27 — хто, калі не Лукашэнка, 
  • 39:55 — калі і як сыдзе Лукашэнка, 
  • 41:39 — ці зменіцца штосьці ў палітычным плане ў бліжэйшыя пяць год, 
  • 42:20 — ці стане жанчына прэзідэнтам Беларусі, 
  • 43:28 — ці маюць Наталля Качанава і Наталля Эйсмант палітычную моц, 
  • 45:18 — пра першы шлюб, 
  • 48:13 — якія жанчыны падабаюцца, 
  • 49:01 — што думае пра феміністак і ці сам фемініст.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін34

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ўжо перапрадаюць блатныя аўтамабільныя нумары з васьмёркай. Колькі просяць?11

Мадура абвясціў надзвычайнае эканамічнае становішча ў Венесуэле ў адказ на мыты ЗША4

Расійскі акцёр Міхаіл Яфрэмаў, які забіў чалавека ў ДТЗ, выйшаў на свабоду пасля амаль 5 гадоў зняволення4

«Твой дом заўсёды побач». Мінская мастачка стварае кішэнныя паштоўкі — паглядзіце, як прыгожа

Бацька Ілана Маска мае дваіх дзяцей ад сваёй падчаркі, якая маладзейшая за яго на 42 гады11

Знаўца Леанід Клімовіч вярнуўся ў маскоўскі «Што? Дзе? Калі?»8

Тарыфы Трампа ўступілі ў сілу5

У Германіі затрымалі беларусаў з сотнямі плітак шакаладу

Найвядомейшая гістарычная выява Новага замка ў Гродне аказалася несапраўднай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін34

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць