Выбары-20205959

Канапацкая параўнала сябе з Бабарыкам: Я не брутальны алень

Фота Надзеі Бужан

Ганна Канапацкая і рэгіянальныя каардынатары павезлі здаваць першыя 35 тысяч подпісаў за яе вылучэнне. Пра гэта прэтэндэнтка на прэзідэнцкую пасаду напісала ў сваім фэйсбуку. 

Па словах экс-дэпутаткі, яе каманда сабрала больш за 110 тысяч подпісаў. Для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты патрабуецца мінімум 100 тысяч подпісаў. 

«Пакуль бачым, што будзе трохі болей за 110 000, але гэтага і дастаткова для праходжання ў наступны этап. Мне хапае. Я — не брутальны алень, які патрэсвае россыпам з сотняў тысяч подпісаў на галінастых рогах, спрабуючы запалохаць імі яшчэ больш мацёрага. Хаця жыццё падкідвае нечаканыя прыемныя сюрпрызы», — напісала Канапацкая. Сотні тысяч подпісаў абяцае падаць Віктар Бабарыка.

Яна заявіла, што лічыць сваімі паплечнікамі тыя палітычныя сілы, «для якіх беларуская дзяржаўнасць жывая заўсёды і не бярэцца пад сумненне, нацыянальная самасвядомасць — вышэй за ўсё, а еўрапейская самаідэнтыфікацыя — базавы жыццёвы прынцып».

Пасля Канапацкая зноў прайшлася па Бабарыку:

«А таксама дамо адпор паўзучай гібрыднай агрэсіі рэакцыйных сілаў суседняй дзяржавы, якія пад лічынай «мілага пана» спрабуюць навязаць нам газпрамаўскага стаўленніка і дзеля гэтага хітрасцю, падманам, грашыма ды сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі зацягнулі ў свае брудныя палітычныя інтрыгі некаторую частку крэатыўнай і дробнабуржуазнай праслойкі актыўнага насельніцтва нашай краіны. Пагроза страціць нашу дзяржаўнасць і ператварыцца ў дэградуючы ўскрайкавы рэгіён састарэлай імперыі — нашмат горшы варыянт, які нас мог бы чакаць. Але гэтага не будзе!»

Каментары59

Цяпер чытаюць

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Вяртанне Пачобута не значыць, што нешта змянілася для ўсіх17

У Германіі затрымалі дыверсанта, падазраванага ў атаках на энергасеткі Германіі20

Новая мадэль GPT-6 Astra проста ўзяла і прайшла ўсе 48 узроўняў капчы «Я не робат»2

Пад лавінай у Кабардзіна-Балкарыі загінулі 13 расійскіх спецназаўцаў5

Уіткафу і Кушнеру прапаноўвалі прыляцець у Беларусь і ехаць ва Украіну з Гомеля. Але яны не захацелі5

Венгрыя высылае адразу 10 расійскіх дыпламатаў. Такога раней не было1

«Гелі пераліваюць у розныя бутэлькі — ад ёгуртаў або ад кефіру». Як і што купляюць і прадаюць беларусы на польскім рынку ў Беластоку2

«Сотні курдаў расказваюць пра сувязь з дачкой прэм'ера Курдыстана. І толькі 1% заяў на прытулак ад мігрантаў у Брытаніі сапраўдныя»19

У Швецыі затрымалі беларуса — ён фатаграфаваў ахоўныя аб’екты. Там вырабляюць ракеты і боепрыпасы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць