Марат Маркаў: Прыхільнікам Бабарыкі галоўнае не ведаць праўду, а спачуваць
Следства па справе Белгазпрамбанка павінна быць максімальна адкрытым, каб вакол яго не ўзнікала спекуляцый і пагалосак. Пра гэта заявіў дырэктар прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Беларусі Уладзімір Пярцоў у эфіры праграмы «Клуб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе БелТА.
«Мы яшчэ раз ад імя клуба настойваем, каб следства і судовы працэс былі максімальна адкрытымі,- сказаў Уладзімір Пярцоў. - Тады не будзе спробаў зрабіць палітычную ахвяру там, дзе на самай справе банальнае, прызнаванае ва ўсім свеце звычайнае эканамічнае злачынства».
Дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «СБ. Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук падчас перадачы заўважыў, што па справе праходзіць не толькі экс-кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка, але і іншыя службовыя асобы. Усе яны даюць поўныя дэталяў прызнальныя паказанні, якія, па яго словах, прыдумаць немагчыма. «Тыя, хто сумняецца ў гэтым, падобныя да дзіця, якое схавалася, закрыўшы далонькамі твар, але на самой справе яго бачаць усе», — дадаў кіраўнік холдынгу.
Са слоў Дзмітрыя Жука, з аднаго боку, беларусы хочуць, каб было «як у Еўропе», з іншага — у ментальнасці ў людзей утаіць прыбыткі і не заплаціць падаткі. «Калі для амерыканца гэта жорсткае табу, то ў нас ледзь не геройства: ха-ха, падмануў дзяржаву. Хлопцы, давайце сталець і рабіцца цывілізаванымі», — заклікаў ён.
«Як нехта цікава сказаў: напэўна, у прыхільнікаў Бабарыкі сфармаваўся пэўны «стакгольмскі сіндром». Узнікае адчуванне, што ім галоўнае не ведаць праўду, а спачуваць», — у сваю чаргу адзначыў кіраўнік тэлеканала АНТ Марат Маркаў.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары