Грамадства1313

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай

«Я сказаў: мы гатовыя да аднаўлення стасункаў, гандлёвага супрацоўніцтва».

Максім Рыжанкоў. Скрыншот відэа: АНТ

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай.

Ён кажа, што падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім, якая была 22 верасня на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку, не гучала ўзаемных прэтэнзій.

«Узаемных прэтэнзій не было наогул, таму што і мы, і палякі разумеем, што рухацца наперад трэба. Вельмі добра, што такая сустрэча адбылася. Яна была своечасовай. Пытанні, якія мы абмяркоўвалі, у прынцыпе, вельмі актуальныя для нашых краін», — сказаў кіраўнік МЗС у эфіры «Беларусь 1».

Разам з тым ён нагадаў, што не Беларусь уводзіла першай санкцыі ці закрывала памежныя пераходы.

«Я сказаў: мы гатовыя да аднаўлення стасункаў, гандлёвага супрацоўніцтва, больш актыўнага ўзаемадзеяння на мяжы. Польскі бок гэта ўжо бачыць, і папракнуць нас няма ў чым», — заявіў дыпламат.

Каментары13

  • усе пытанне да левакоў ЭЗ
    11.10.2026
    Axe , усе пытанне да левакоў ЭЗ, блякада РБ крымінальная
  • Не патрыёт
    11.10.2026
    Беларусікі думаюць, што палякі прабачаць ці забудуць пра вандалізм у дачыненні да могілак ды помнікаў?
  • Літвін
    11.10.2026
    Жыве Рэч Паспалітая!

Цяпер чытаюць

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам3

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Зяленскі зусім не імкнецца да завяршэння гэтай вайны10

Чаму салёны агурок свеціцца ад электрычнасці? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне4

ЗША знішчаюць судны наркагандляроў, але какаіну становіцца ўсё больш, а цэны на яго падаюць5

Зяленскі: Выглядае так, нібы ЗША прымушаюць Украіну да капітуляцыі19

Міленіялы могуць стаць самым багатым пакаленнем у гісторыі4

«Якія, с*ка, заднепрывадныя губаш**пы». Пасля гэтых слоў гродзенскага футбольнага трэнера выдалілі з поля7

Вальфовіч ацаніў беларускіх вайскоўцаў на 9,5 з 1012

Гамяльчанцы на вяселле хтосьці з гасцей падарыў адзін даляр3

Міліцыя папярэдзіла працоўных мігрантаў, што за шум ноччу і алкаголь на вуліцы могуць выслаць з Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам3

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць