абноўлена
Аляксей Навальны шпіталізаваны ў цяжкім стане, магчыма, яго атруцілі
Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны знаходзіцца без прытомнасці пасля атручвання і экстраннай пасадкі самалёта ў аэрапорце Омска. Пра гэта паведаміла яго прэс-сакратарка ў твітары, піша tass.ru.
«Цяпер Аляксей без прытомнасці», — напісала яна.
Яна паведаміла, што блогер з раніцы піў толькі гарбату, і выказала здагадку, што Навальнага маглі атруціць. «Дактары кажуць, што таксін хутчэй усмактаўся праз гарачую вадкасць», — дадала прэс-сакратарка Навальнага.
«Год таму, калі Аляксей сядзеў у спецпрыёмніку, яго атруцілі. Відавочна, цяпер з ім зрабілі тое ж самае», — адзначыла яна.
Галоўны доктар омскай бальніцы паведаміў, што Навальны ў цяжкім стане.
-
Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі
-
Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і вярне сваю польскую ўзнагароду
-
Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны
Каментары