Грамадства

«Будзем страляць на паражэнне». Як затрымлівалі лыжнікаў пад Маладзечнам і судзілі ў актавай зале РАУС

16 і 17 лютага ў Маладзечанскім РАУС праходзіць разгляд адміністрацыйных спраў па затрыманых лыжніках. «Рэгіянальная газета» пагутарыла з Палінай Е., якую таксама затрымалі ў нядзелю.

Днём у нядзелю, 14 лютага, Паліна разам са знаёмымі прыехала да вёскі Лешна ў Маладзечанскім раёне. Там людзі пачалі распакоўваюць інвентар, надзяваць лыжы. Пасля спусціліся на лыжах з горкі. Паліна памятае, што затым нехта шапнуў, што ззаду ідзе АМАП, але гэта былі міліцыянеры.

— Пачула, што крычаць «Стаяць! Будзем страляць на паражэнне». Я спынілася. Мужчына са сцягам пабег, але яго спынілі і быццам пачалі яго збіваць. Да міліцыянераў падышла дзяўчына, пачала размаўляць, а яны схапілі за куртку і крыху яе парвалі.

У людзей забралі тэлефоны, дасталі атрыбутыку. Пасля чакалі жанчын з міліцыі, каб тыя правялі агляд затрыманых дзяўчын. Супрацоўнікі сказалі, што іх выклікаў вартаўнік, бо баяўся за сваё жыццё.

Паліна пацвярджае, што разам з людзьмі быў нецвярозы мужчына. Па яе словах, агрэсіўна сябе не вёў.

— Я бачыла, што яго штурхнулі ў спіну. Ён упаў. Самы галоўны з супрацоўнікаў, так разумею, крыкнуў, каб на яго надзелі кайданкі. Думаю, што гэта была правакацыя, каб толькі тыя кайданкі надзець.

Пасля затрыманых павезлі ў аддзел міліцыі. Там іх завялі ў цір, дзе людзі прастаялі тварамі да сцяны чатыры гадзіны. Міліцыянеры дазвалялі піць чай і каву з тэрмасаў. У гэты цір заходзіў начальнік Маладзечанскага РАУС Вадзім Прыгара.

— Ён заходзіў, глядзеў. З намі не размаўляў, толькі з міліцыянерамі. Рабіў яшчэ заўвагі, каб мы маўчалі і стаялі тварамі да сцяны.

Да жанчын прыйшоў інспектар па справах непаўналетніх. Ён высвятляў, з кім знаходзяцца дзеці затрыманых. Адну жанчыну ў той дзень адпусцілі, бо яе дзіця засталося адно.

Пасля кожнага апытвалі: навошта прыехалі, хто арганізатар. Паліна кажа, што ніхто з супрацоўнікаў не патлумачыў, за што яны затрыманыя. Пасля апытання Паліну і яшчэ адну жанчыну адвялі ў так званы «стакан», дзе яны прабылі чатыры гадзіны. А бліжэй да апоўначы адвялі ў ізалятар часовага ўтрымання.

— Шчыра кажучы, у ізалятары было ўсё добра. Міліцыянер там сказаў, каб мы пасля напісалі ў маладзечанскі чат, што яны тут не карнікі. Казаў, што яны не фашысты, не ведаюць нямецкую, а па-руску і па-беларуску разумеюць.

У ізалятары Паліна сядзела з дзвюма жанчынамі, якіх таксама затрымалі ля Лешна. Ім абяцалі, што суд адбудзецца ў панядзелак. Аднак Паліну судзілі ў аўторак.

Суд праходзіў у актавай зале РАУС. Паліну судзіў суддзя Аляксей Іршын. Ёй паказалі відэа з затрымання, сведчылі двое супрацоўнікаў міліцыі.

— Іршын запытаўся, якое пакаранне я хацела б. Канешне, сказала, што штраф, а не суткі. Гэта мой першы штраф па артыкуле 23.34, раней ніколі не было.

Што адбылося

14 лютага каля вёскі Лешна затрымалі 19 лыжнікаў. Прэс-служба МУС паведамляла, што супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС выехалі па выкліку вартаўніка падстанцыі электрасетак. Там, як сцвярджае прэс-служба МУС, праходзіла несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

Каментары

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе4

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе4

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць