Грамадства

Старшыня СК прызнаў, што сілавікі застрэлілі Аляксандра Тарайкоўскага

Пра гэта Іван Наскевіч распавёў БелТА.

ТАСС / Tut.by

Нагадаем, што Аляксандр Тарайкоўскі загінуў вечарам 10 жніўня падчас пратэстаў у раёне станцыі метро «Пушкінская»

Паводле Наскевіча, следствам устаноўлена, што «прыкладна ў 23 гадзіны Аляксандр Тарайкоўскі, знаходзячыся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, аддзяліўся ад натоўпу пратэстоўцаў і, нягледзячы на шматлікія папярэджанні супрацоўнікаў праваахоўных органаў, накіраваўся ў іх бок».

Аляксандр Тарайкоўскі

«Сваімі дзеяннямі Тарайкоўскі правакаваў праваахоўнікаў, яны не ведалі яго сапраўдныя матывы і мэты яго дзеянняў, а з улікам аператыўнай інфармацыі аб магчымых тэрактах, наяўнасці ў пратэстоўцаў выбуховых рэчываў, зброі ўспрымалі яго як рэальную пагрозу жыццю і здароўю як супрацоўнікаў, так і саміх пратэстоўцаў, — сказаў Наскевіч. — У сувязі з гэтым супрацоўнікі праваахоўных органаў дзейнічалі выключна ў рамках наяўных у іх інструкцый і ўжылі ў дачыненні да Тарайкоўскага несмяротную зброю, дзеянне якой накіравана не на паражэнне, а на фізічнае спыненне з бяспечнай адлегласці, што выключае лятальны вынік».

«У сілу збегу шэрагу трагічных абставін адно з раненняў аказалася пранікальным, у выніку якога смерць Тарайкоўскага наступіла на месцы здарэння», — сказаў Наскевіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін15

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Праезд даражэе ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях

Суд у ЗША прызнаў Huawei вінаватай у змове з мэтай крадзяжу камерцыйных сакрэтаў

Папа Францішак тройчы бачыў д'ябла. Пра гэта кажа ягоны дзённік7

Да праекта ў Гальшанах прыцягнулі ідэолага «рускага свету» Дугіна. Яго паплечнік прапануе аднаўляць замак як «Царыцына»32

Электрамабілі задумвалі як ціхія. Цяпер іх вучаць гучаць, як бензінавыя

Ці варта купляць антыбактэрыяльнае мыла?

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»16

Амаль палова штрафаў, якія накладаюць на машыны з дыпламатычнымі нумарамі ў Хельсінкі, не аплачваецца. Беларусы таксама ігнораць

Прызналі «экстрэмісцкім» усё, што звязана з папулярным сайтам Autogrodno.by7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін15

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць