Грамадства

Хто такі Дзяніс Івашын, якога арыштавалі за «ўмяшанне ў дзейнасць МУС»?

Вечарам 12 сакавіка быў арыштаваны гродзенскі журналіст Дзяніс Івашын, ператрус адбыўся ў яго дома.

У панядзелак сілавікі прыйшлі да 95-гадовай бабулі Дзяніса. Мужчыну абвінавачваюць па артыкуле 365 Крымінальнага кодэкса — «умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка МУС».

Справа ў тым, што Івашын знайшоў у адкрытым доступе спіс амапаўцаў, якія стаяць у чарзе на льготныя кватэры. Журналіст праверыў іх прозвішчы праз пошукавікі і высветліў, што некаторыя з іх раней служылі ва ўкраінскім «Беркуце» і разганялі Майдан. На падставе гэтага Івашын напісаў публікацыю на сайце «Новага часу», у выніку — крымінальная справа і пагроза трох гадоў зняволення.

Дзяніс Івашын нарадзіўся ў 1979 годзе ў Гродне. Бацька працаваў інжынерам на «Азоце», мама — выхавацелькай у дзіцячым садку.

«Ён настолькі спакойным, міралюбівым быў хлопчыкам, — расказвае ягоная мама Людміла Івашына. — Ён ніколі ні мне, ні астатнім не надакучаў. У мяне з ім не было праблем. Такім ён і застаўся. У школу, калі я прыходзіла на бацькоўскія сходы, то сядзела заўсёды з горда ўзнятым носам, не тое што галавой. Дзяніс — бязмерна сумленны, адказны чалавек. Ганарылася і ганаруся такім сынам».

У школе Дзяніс вучыўся добра, але медаль так і не атрымаў, бо здарыўся канфлікт з настаўніцай нямецкай мовы, якая паставіла яму «чатыры». Потым паступіў вучыцца ў Мінскі інстытут кіравання (МІУ), атрымаў дыплом эканаміста. Па сканчэнні ВНУ папрацаваў па адукацыі ў прыватнай фірме. Потым Дзяніс разам з мамай адкрылі ў Гродне камп’ютарны клуб. Спачатку бралі тэхніку ў арэнду, потым набылі сваю. Клуб праіснаваў шмат гадоў. Але з часам, калі ў людзей пачала з’яўляцца ўласная тэхніка, то патрэба ў такім месцы адпала, і клуб закрылі.

«На Дзяніса вельмі моцнае ўздзеянне зрабіў Майдан ва Украіне 2014 года ў плане патрыятызму, самааддачы людзей. Здаецца, менавіта на гэтай хвалі захапіўся журналістыкай», — расказвае мама.

Дзяніс шмат пісаў пра ўплыў «рускага свету» ў Беларусі, у тым ліку ў сілавых структурах. Супрацоўнічаў з украінскім рэсурсам «Інфармнапалм», беларускім «Новым часам». Чаму Івашын так захапіўся Украінай?

«У яго нават ёсць «карта ўкраінца». Бацька Дзяніса быў украінцам з Дняпра, на жаль, ён ужо памёр. Дзяніс маляваў генеалагічнае дрэва сям’і, зайшоў вельмі далёка, магчыма, з гэтага ўсё і пачалося. У маленстве ён часта ездзіў ва Украіну да бабулі з дзядулем, іншых сваякоў».

Вяселле Вольгі і Дзяніса Івашыных. Фота з фэйсбука.

Івашын жанаты. З Вольгай пабраліся ў 2019 годзе, да гэтага на працягу пяці гадоў сустракаліся. «Такія ўжо дзе галубкі. Вольга — крыштальна сумленны чалавек, такія рэдка сустракаюцца цяпер». Вольга — актывістка каталіцкага руху, сям’я Івашыных праваслаўныя. Шлюб бралі паводле грэка-каталіцкага абраду.

У юнацтве Дзяніс прайшоў праз школу «Маладога фронту». «Канечне, тады ж усе былі ў «МФ», — смяецца мама. На суткі, праўда, патрапіў толькі ў 2017 годзе падчас святкавання Дня Волі, быў асуджаны да 5 сутак арышту. «Я тады падняла на вушы ўсіх каго магла, у выніку да Дзяніса ў камеру прыходзіў адзін з кіраўнікоў Мінска, пытаўся, ці ўсё ў яго нармальна. Зусім іншыя тады часы былі, не было таго зверства, якое мы бачым цяпер».

Ці не планаваў Івашын з’ехаць з краіны пасля хвалі рэпрэсій, якія пачаліся 9 жніўня?

«Такой думкі ніколі не меў. Гэта наша зямля, і мы адсюль не з’едзем».

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»7

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра15

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць