Музыка

Музыкі з «Разбітага сэрца пацана» з'ехалі з Беларусі: «За апошні месяц нам тры разы адмовілі ў атрыманні гастролькі»

Лідары гурта «Разбітае сэрца пацана» афіцыйна паведамілі, што з'ехалі з Беларусі ў Кіеў.

Чуткі пра іх ад'езд з'явіліся ўжо даўно, але ні менеджар гурта, ні самі артысты не пацвярджалі «Нашай Ніве» гэтую інфармацыю з фармулёўкай: «Пазней дамо афіцыйную заяву».

Сёння ў сацыяльных сетках групы з'явілася наступнае паведамленне:

«РСП за апошні месяц тры разы адмовілі ў атрыманні гастролькі. Мы ўсе вельмі фанатычна ставімся да праекта, у нас хутка новы альбом і шмат розных ідэй. Таму часова вырашылі пераехаць у Кіеў. Пакуль што палова калектыву, чакаем другую. Не ведаем, што з гэтага атрымаецца і што будзе заўтра, але мы ў кожным выпадку паспрабуем».

Артысты з менеджеркай Настассяй Доль

Нагадаем, у лютым увесь склад гурта разам з менеджарам затрымалі на канцэрце ў Смалявічах. Яны паспелі выканаць усяго адну песню. Музыкам прысудзілі па 15 сутак, менеджарцы — штраф памерам 30 базавых.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць