Свет11

У Аўстрыі працягваецца гісторыя са з'яўленнем пацучынай атруты ў дзіцячым харчаванні. Затрымалі падазраванага 

У Аўстрыі затрымалі 39‑гадовага мужчыну, якога падазраюць у датычнасці да гучнай справы з дадаваннем пацучынай атруты ў слоічкі з дзіцячым харчаваннем брэнду HiPP, піша Бі-бі-сі. 

Фота ілюстрацыйнае

Паліцыя пакуль не раскрывае падрабязнасцяў пра асобу затрыманага і абставіны аперацыі, каб не перашкодзіць расследаванню. Паводле мясцовых СМІ, яго маглі затрымаць у зямлі Зальцбург.

Сам інцыдэнт адбыўся ў федэральнай зямлі Бургенланд, дзе ў адным са слоічкаў агародніннага пюрэ вядомага брэнду знайшлі атрутнае рэчыва. Пасля гэтага з продажу адклікалі цэлую лінейку прадукцыі.

Усяго ў трох краінах — Аўстрыі, Чэхіі і Славакіі — удалося знайсці і канфіскаваць пяць змененых упаковак да таго, як іх ужылі. Аднак яшчэ адзін слоічак, які, верагодна, знаходзіцца ў Аўстрыі, дагэтуль не знойдзены.

Паводле інфармацыі прэсы, у сакавіку кампанія атрымала электронны ліст з патрабаваннем выплаціць 2 мільёны еўра на працягу шасці дзён. Але паведамленне заўважылі толькі праз два тыдні пасля заканчэння гэтага тэрміну, бо яно прыйшло на паштовую скрыню, якой рэдка карысталіся.

Кампанія паведаміла, што супрацоўнічае са следствам, але не раскрывае дэталяў шантажу.

Аўстрыйскія праваахоўнікі апублікавалі парады, як распазнаць небяспечную прадукцыю. Рэкамендуецца звяртаць увагу на пашкоджаныя або адкрытыя накрыўкі, адсутнасць ахоўнай пломбы, незвычайны пах, а таксама белую налепку з чырвоным кругам на дне слоічка.

Бацькоў таксама папярэдзілі: калі дзіця ўжывала гэтую прадукцыю і ў яго з’явіліся крывацёкі, моцная слабасць або бледнасць, трэба неадкладна звярнуцца да доктара.

Каментары1

  • пора читать НН на русском
    03.05.2026
    >Затрымалі падазраванагаслоички[Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся5

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»9

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК6

У Ханты-Мансійскай акрузе ўпершыню абвясцілі рэжым ракетнай небяспекі. Гэта амаль за 2000 км ад Украіны3

ЗША сцвярджаюць, што знішчылі некалькі іранскіх катараў. Фуджэйру атакавалі дроны2

Марока збіраюцца злучыць з Іспаніяй і Партугаліяй двума падводнымі тунэлямі3

«Не для простых смяротных». Беларусы шакаваныя цаной вады ў рэстаране13

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Робертам Фіцам6

Украіна абвясціла рэжым цішыні з 0:00 6 мая4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся5

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць