Удаве Юрыя Зісера выстаўлена абвінавачванне.
Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку яе дачка Яўгенія Чарняўская са спасылкай на адваката.
У чым абвінавачваюць Чарняўскую, невядома, адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Юлія Чарняўская працягвае знаходзіцца пад хатнім арыштам.
«Маме выставілі абвінавачванне. Нельга называць ні артыкул, ні якія-небудзь тэрміны, нічога. Адвакат сказала: дачка хвалюецца, якія можна перадаць падрабязнасці? «Ніякіх». Але мама моцны арэшак і здагадвалася, што гэта вельмі верагодны сцэнар, таму паставілася да навіны нармальна. Спадзяюся, яна і далей будзе моцнай, адважнай. І мы з вамі павінны!» — напісала Яўгенія Чарняўская.
Чытайце таксама:
Юлія Чарняўская перанесла гіпертанічны крыз. Побач з ёй у бальніцы знаходзіцца аператыўнік
Юлію Чарняўскую выпісалі з бальніцы, але дома яе няма. Дзе яна — невядома
Куды прапала Юлія Чарняўская?
Яўгенія Чарняўская: Маю маму ўтрымліваюць як закладніка
Сваякі Юліі Чарняўскай падалі заяву ў КДБ — трэці дзень невядома, дзе яна знаходзіцца
Чарняўская знаходзіцца пад хатнім арыштам
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары