Вольга Чамаданава перайшла на дзяржаўную працу. Пра гэта яна напісала ў тэлеграм-канале МУС.

Пазней стала вядома, што Вольга Чамаданава ўзначаліць Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама.
«Са сваёй камандай я старалася рабіць працу ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС эфектыўнай, ставячы галоўным аператыўнасць і дакладнасць падачы афіцыйных звестак, умацоўваючы аўтарытэт ведамства», — напісала яна аб сваёй працы.
Вольга Чамаданава заняла пасаду прэс-сакратара ў канцы снежня 2018 года.
Перад гэтым яна больш за 12 гадоў узначальвала інспекцыю па справах непаўналетніх УУС Мінскага райвыканкама.
Лаўрэат прэміі кіраўніка Беларусі «За духоўнае адраджэнне» ў 2013 годзе і спецыяльнай прэміі Мінскага аблвыканкама «Чалавек года Міншчыны».
Чытайце таксама: «Міністр кажа, спагнанне з мяне, а Гамолу з пасады зняць». У новым зліве сілавікі абмяркоўваюць прэс-сакратарку МУС Вольгу Чамаданаву
-
Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў
-
Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд
-
Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў
Каментары