Навука і тэхналогіі

У абноўленай версіі Тэлеграма з'явіліся дадатковыя функцыі

Абнаўленне для месенджара Telegram прапануе новыя магчымасці: рэакцыі, аўтаматычны пераклад паведамленняў, схаваны тэкст. Пра гэта паведамляе onliner.by са спасылкай на афіцыйны блог месенджара.

Фота: rafapress/depositphotos.com

Цяпер на паведамленні ў чаце можна адрэагаваць не толькі фразай, але і анімаваным эмодзі. Адміністратары чатаў могуць выбраць, якія менавіта эмодзі будуць даступныя ў якасці рэакцый у агульным чаце. У асабістых чатах яны заўсёды будуць уключаныя.

Функцыя схаванага тэксту дазволіць хаваць у агульных чатах спойлеры, якія могуць сапсаваць іншым удзельнікам гутаркі уражанне, напрыклад, ад непрагледжаных пакуль яшчэ фільмаў ці серыялаў. Можна вылучыць частку набранага паведамлення і прымяніць да яе фарматаванне «Схаваны». Схаваны тэкст тады не паказваецца ні ў паведамленнях, ні ў спісе чатаў і абвестках. А каб праглядзець такі тэкст, дастаткова да яго дакрануцца.

Таксама проста ў месенджары з'явілася функцыя перакладу паведамленняў. Пры гэтым можна выбраць мовы, з якіх не патрабуецца перакладаць, для паведамленняў на гэтых мовах кнопка «перакласці» будзе схаваная.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?3

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі3

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу37

Бельгійскі велагоншчык фінішаваў з пераломамі двух рэбраў на «Вуэльце»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?3

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць