Навука і тэхналогіі

У Вялікабрытаніі робаты полюць палі ўдарамі току 

Робаты, якіх завуць Том, Дзік і Гары, былі распрацаваны кампаніяй Small Robot Company ў дапамогу фермерам, каб тыя маглі знішчаць пустазелле з мінімальным выкарыстаннем хімікатаў і цяжкай тэхнікі, расказвае CNN.

Том (злева) і Дзік (справа) — сельскагаспадарчыя робаты, якія разам знішчаюць пустазелле без выкарыстання хімікатаў.

Стартап працуе над знішчальнікамі пустазелля з 2017 года, а ў красавіку мінулага года запусціў свайго першага камерцыйнага робата Тома, які цяпер працуе на трох брытанскіх фермах. Астатнія робаты ўсё яшчэ знаходзяцца на стадыі прататыпаў і праходзяць выпрабаванні.

Распрацоўшчыкі кажуць, што робат Том можа сканаваць 20 гектараў у дзень, збіраючы звесткі, якія затым выкарыстоўваюцца Дзікам, робатам для догляду пасеваў, для знішчэння пустазелля. Затым надыходзіць чарга робата Гары — ён саджае насенне ў ачышчаную ад пустазелля глебу.

Па словах кампаніі, выкарыстоўваючы поўную сістэму робатаў-памочнікаў, фермеры могуць скараціць выдаткі на 40% і выкарыстанне хімікатаў да 95%.

Паводле звестак Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, аб'ём рынку гербіцыдаў складае каля 7 мільярдаў даляраў у год. Мільёны тон гэтых атрутных рэчываў штогод трапляюць у глебу.

Стартап заяўляе, што сабраў на свае распрацоўкі больш за 9,9 мільёна даляраў, а запусціць сваю поўную сістэму робатаў спадзяецца да 2023 года.

Як працуе робат для праполкі? «Ён пускае ток, які праходзіць праз карані расліны ў глебе, а затым назад, што цалкам знішчае шкодную расліну, — кажа Скот-Робінсан, сузаснавальнік і генеральны дырэктар Small Robot. — Такім чынам мы можам падысці да кожнай асобнай расліны, якая пагражае культурным раслінам, і прыбраць яе».

«Вядома, гэта пакуль не так хутка, як калі б вы палівалі ўсё поле гербіцыдам, — кажа ён. — Але вы павінны мець на ўвазе, што нам трэба накіроўваць робата толькі ў тыя часткі поля, дзе ёсць пустазелле». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка10

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка

Усе навіны →
Усе навіны

Расія рэкорднымі тэмпамі прадае золата, а Польшча за апошнія гады купіла яго найбольш за ўсіх у Еўропе10

Заснавальнік партала Realt.by прадае дом за $3 мільёны9

Як выглядае элітны клубны квартал нулявых у Мінску2

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе27

У Мінску датэрмінова закрылі анімалістычную выставу. Прычына можа быць у асобных мастаках1

GTA 6 за адзін дзень пабіла рэкорды ўсіх часоў10

БАТЭ апусціўся на перадапошняе месца ў чэмпіянаце і можа ў наступную суботу вылецець з вышэйшай лігі6

Звязаныя з ФСБ хакеры пачалі новую серыю атак на журналістаў і палітыкаў па ўсім свеце

«На жаль, многія людзі нават не ведаюць слова «барэльеф». Як беларуска робіць творы мастацтва з гіпсу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка10

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць