Соўс Columb з В'етнама часта можна было заўважыць на прылаўках беларускіх крамаў. Цяпер Дзяржкамітэт Беларусі па стандартызацыі прызнаў, што ён не адпавядае патрабаванням бяспекі харчовай прадукцыі і дадаткаў і ўключыў яго ў спіс небяспечнай прадукцыі.

У выніку праведзеных выпрабаванняў у соусе выявілі перавышэнне ўстаноўленых нормаў па сарбінавай і бензойнай кіслотах.
Уведзеная забарона на ўвоз і продаж тавару. Акрамя таго спынена дзеянне дакументаў аб ацэнцы яго адпаведнасці.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары