Сенат Казахстана прапанаваў пазбавіць Назарбаева яшчэ аднаго прывілею
Сенат Казахстана выступіў з ініцыятывай змяніць статус першага прэзідэнта Казахстана — елбасы, якім валодае Нурсултан Назарбаеў. Ён прапануе больш не ўзгадняць з ім асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі.

Статус першага прэзідэнта замацаваны ў адпаведным законе, прынятым у 2000 годзе. Неабходнасць узгаднення з ім дзяржаўнай палітыкі была замацаваная папраўкамі 2010 года.
Законапраект Аб унясенні змяненняў у заканадаўчыя акты, звязаныя са статусам першага прэзідэнта, быў ухвалены мажылісам (ніжняй палатай) 19 студзеня і паступіў на разгляд у сенат. Сярод паправак — у законе Аб Асамблеі народа Казахстана (кансультатыўным органе пры прэзідэнце) выключаецца пажыццёвае права елбасы ўзначальваць яе, у законе Аб Радзе бяспекі — пажыццёвае права ўзначальваць Раду бяспекі. Гэты законапраект сенат ухваліў, унёсшы яшчэ адну папраўку — аб адмене неабходнасці ўзгаднення з Назарбаевым асноўных напрамкаў палітыкі.
Законапраект для ўступлення ў сілу павінен падпісаць прэзідэнт Такаеў.
Палажэнне аб праве прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева пажыццёва ўзначальваць Раду бяспекі краіны было канчаткова замацавана ў 2018 годзе. Праз год, у 2019 годзе, ён пакінуў пасаду прэзідэнта, новым кіраўніком дзяржавы стаў былы дыпламат Касым-Жамарт Такаеў. Аднак Назарбаеў захаваў за сабой вялікі аб'ём паўнамоцтваў. Часткова адмаўляцца ад іх ён пачаў яшчэ да пачатку студзеньскіх беспарадкаў у Казахстане. У лістападзе 2021 года Назарбаеў пакінуў пасаду старшыні кіруючай партыі «Нур Атан», а ў красавіку таго ж года — пасаду старшыні Асамблеі народа Казахстана.
Чытайце таксама:
Мажыліс Казахстана прагаласаваў за пазбаўленне Назарбаева пажыццёвых пасад
«Я на пенсіі, у сталіцы. Нікуды не з'язджаў». Назарбаеў выступіў са зваротам
Дэелбасізацыя. У Казахстане знікаюць таблічкі з іменем Назарбаева, а дзясяткі тысяч людзей падпісваюць петыцыю за вяртанне Астаны
Меркаванне: Абвяшчай сябе пажыццёвым не абвяшчай…
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары