Інтэрнэт і СМІ

Дураў: Некаторыя сумняваліся, ці не з'яўляецца Telegram менш бяспечным для ўкраінцаў. Дазвольце расказаць, як скончылася мая кар'ера ў Расіі

Стваральніка Telegram Павел Дураў напісаў пост пра свае ўкраінскія карані і тое, як у 2013-м адмовіўся выдаваць прыватныя звесткі ўкраінскіх карыстальнікаў, якія пратэставалі супраць прарасійскага прэзідэнта.

Прыводзім яго допіс:

«Калі вы сочыце за маімі пастамі, то ведаеце, што па мамінай лініі я вяду свой радавод з Кіева. Яе дзявочае прозвішча Іваненка —украінскае, і па гэты дзень у нас шмат сваякоў, якія жывуць ва Украіне. Таму гэты трагічны канфлікт мае асабістае значэнне як для мяне, так і для Telegram.

Некаторыя людзі сумняваліся, а ці не з'яўляецца Telegram менш бяспечным для ўкраінцаў, таму што я калісьці жыў у Расіі. Дазвольце мне расказаць гэтым людзям, як скончылася мая кар'ера ў Расіі.

Дзевяць гадоў таму я быў генеральным дырэктарам «ВКонтакте», найбуйнейшай сацыяльнай сетцы ў Расіі і Украіне. У 2013 годзе ФСБ запатрабавала ад мяне даць ім прыватныя звесткі ўкраінскіх карыстальнікаў, якія пратэставалі супраць прарасійскага прэзідэнта.

Я адмовіўся выконваць гэтыя патрабаванні, таму што гэта азначала б здрадзіць украінскім карыстальнікам. Пасля гэтага мяне звольнілі з кампаніі, якую я заснаваў, і я быў вымушаны з'ехаць з Расіі.

Я страціў сваю кампанію і свой дом, але я б зрабіў гэта зноў — без ваганняў. Я усміхаюся ад гонару, калі чытаю свой пост «ВКонтакте» ад красавіка 2014 года, дзе паказаны адсканаваныя загады ФСБ і мой фірмовы адказ на іх — сабака ў капюшоне.

Калі я адмаўляўся ад гэтых патрабаванняў, стаўкі былі высокія асабіста для мяне. Я ўсё яшчэ жыў у Расіі; і мая каманда, і мая старая кампанія таксама былі ў гэтай краіне.

З тых часоў прайшло шмат гадоў. Шмат што змянілася: я больш не жыву ў Расіі, у мяне больш няма там ні кампаній, ні супрацоўнікаў. Але адно застаецца нязменным: я адстойваю інтарэсы нашых карыстальнікаў, нягледзячы ні на што. Іх права на прыватнае жыццё свяшчэнна. Цяпер — больш, чым калі-небудзь».

Каментары

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт11

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы папярэджваюць пра эру «нейразброі»2

Калі па нядзелях у ЗША дазволілі працу крам, людзі пачалі больш паміраць5

«Афігенна раздражняе!» Еўразійца Дзерманта больш не радуюць паездкі ў Расію16

У вёсцы пад Маладзечнам у хаце з дзясяткам сабак знайшлі мёртвага мужчыну

Цана расійскай нафты ўпала да рэкордна нізкіх $34 за бараль9

Сёння раніцай расійскія бронекалоны спрабавалі штурмаваць Дабраполле. З'явілася ВІДЭА іх разгрому4

Расійскае тэлебачанне адшукала сярод сабраных на прэс-канферэнцыю журналістаў Стыва Разенберга. Аказалася, што гэта зусім не ён

Пазняк пра смерць Мелказёрава: «Як што лепшае — траціцца. Як што горшае — множыцца»5

Кітай знайшоў сотні тон золата проста ў моры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт11

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць