Навука і тэхналогіі33

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны

Доўгі час гісторыкі спрачаліся, ці сапраўды першых егіпецкіх цароў адпраўлялі ў замагільны свет разам з іх атачэннем. Новае даследаванне з ужываннем метадаў судовай медыцыны даказала, што слугі і чыноўнікі часоў I дынастыі сапраўды прымалі гвалтоўную смерць.

Здымак ілюстрацыйны. «Пліта фараона Нармера». Каля 3000 года да н. э. Фота: Wikimedia Commons

У 1920‑я гады вядомы брытанскі егіптолаг Фліндэрс Пітры праводзіў раскопкі ў старажытным Абідасе вакол магільных комплексаў першых кіраўнікоў Егіпта, якія валадарылі прыблізна ў 3078—2900 гадах да нашай эры. Побач з царскімі грабніцамі ён выявіў сотні спадарожных пахаванняў. Паколькі ўсе яны былі зачыненыя адначасова і ў відавочнай спешцы, археолаг выказаў здагадку, што гэтых людзей прынеслі ў ахвяру адразу пасля смерці манарха.

Аднак у той час Пітры не меў інструментаў, каб высветліць дакладную прычыну іх гібелі. Адсутнасць доказаў гвалтоўнай смерці на доўгія дзесяцігоддзі пакінула версію пра рытуальныя забойствы на ўзроўні недаказанай гіпотэзы.

Сляды гвалту на старажытных чарапах

Як піша Science Alert, кропку ў гэтай спрэчцы паставіла амерыканская даследчыца Розэлін Кэмпбэл (Roselyn Campbell) з Універсітэта імя Джона Перд’ю. Яна паўторна даследавала калекцыю з 46 чарапоў, якія Пітры вывез у Англію, выкарыстаўшы сучасныя судова-медыцынскія метады аналізу. Вынікі паказалі, што на 18 з іх прысутнічаюць выразныя сляды смяротных прыжыццёвых траўмаў.

У большасці выпадкаў экспертыза зафіксавала лінейныя пераломы чэрапа, характэрныя для ўдараў плоскімі і шырокімі прадметамі. На некаторых парэштках таксама выявілі сляды пранікальных раненняў вострай зброяй у бакавую частку галавы і траўмы ад моцнага сякучага ўдару ў вобласці вока.

Кэмпбэл не выключае, што частка пахаваных памерла натуральнай смерцю. Аднак характар пашкоджанняў сведчыць аб тым, што многія людзі загінулі ад наўмысных і магутных удараў непасрэдна перад пахаваннем.

Слугі і чыноўнікі на службе ў вечнасці

Аналіз пахаванняў паказвае, што ахвярамі станавіліся не выпадковыя людзі, а прадстаўнікі двара рознага статусу: ад рамеснікаў да чыноўнікаў ніжэйшага і сярэдняга рангу, чые імёны і тытулы былі пазначаныя на магілах. Іх хавалі ў простых камерах, кладучы побач керамічныя сасуды, медныя прылады або невялікія фігуркі са слановай косці.

Гісторыкі мяркуюць, што гэты звычай грунтаваўся на веры ў абавязковую службу свайму манарху і ў іншым свеце. Пры гэтым адны прыдворныя маглі ісці на смерць добраахвотна дзеля гонару і вечнага жыцця побач з царом, а іншых маглі прымушаць.

Сама Розэлін Кэмпбэл адзначае, што пры наяўнасці неабходных рэсурсаў хацела б адшукаць і вывучыць астатнія парэшткі гэтых людзей, бо Пітры захаваў і вывез у Англію толькі іх чарапы. Тым не менш, яе праца яскрава паказвае, як шмат новага пра мінулае можна даведацца, калі перагледзець раней сабраныя археалагічныя даныя з дапамогай сучасных навуковых метадаў, нават калі гэтыя матэрыялы застаюцца няпоўнымі і недасканалымі.

Каментары3

  • Чемоданова
    06.10.2026
    Массандра как тебе какие обычаи? Шкловский Робин Гад выстроил стстему так, что вероятно все пойдёт как древнем Египте.
  • Нужно лучше копать!
    06.10.2026
    Чемоданова, а как же посмертная награда от президента Польши?
  • Хеопс
    06.10.2026
    Все,кому дали кактэдж в дрозделях ,должны пойти в гробницы.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

«Проста ваў!» Вікіпедыст уразіўся, як хвацка ШІ ўжо чытае мудрагелістыя рукапісы тарашкевіцай4

Расійскае ТБ надае непрапарцыйна шмат увагі сепаратысцкім рухам на Захадзе. Навошта гэта робіцца?7

У Беларусі з'явяцца тэрміналы для самастойнага атрымання электроннага лічбавага подпісу3

Як законна пазбавіцца ад небяспечнага дрэва ў двары і не атрымаць штраф

У РНР знайшлі крытычныя дзіркі. Пад пагрозай 70 працэнтаў сайтаў2

Віцебскі студэнт стварыў праграму для кантролю за станам радзімак

У Мінску рабочы зваліўся з даху і загінуў1

У Мінску адкрылі яшчэ адзін Mak.by9

Памочнік Пуціна: Справа ідзе да завяршэння канфлікту ва Украіне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць