Сілавыя структуры аспрэчылі ўчарашнюю інфармацыю пра смерць за кратамі зняволенага псіхіятра Ігара Паснова. Пра гэта ўчора паведаміў у фэйсбуку праваабаронца Павел Левінаў, але сілавікі сцвярджаюць, што Пасноў жывы.

Ігар Пасноў. Скрыншот з відэа
У якасці доказу публікуецца вельмі кароткае відэа, дзе сам Ігар Пасноў толькі вітаецца і называе ўголас артыкул, па якім ён зняволены — 167, частка 3 (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетняга).
На сцяне ў кабінеце вісіць каляндар з датай 5 кастрычніка, і гэта адзінае, што можа сведчыць пра свежасць відэа.
У калоніі ў Наваполацку памёр віцебскі псіхіятр Ігар Пасноў
Памятаеце прэтэндэнта ў прэзідэнты — 2010 Сяргея Рыжова? Магчыма, пасля турмы згінуў у Расіі
Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Паснова
Віцебскага псіхіятра-праўдаруба Паснова асудзілі на тры гады «хіміі» — за паклёп на пракурора
Каментары