Андрэй Расінскі. Кадры

«Раён нумар 9»

Жорсткая сацыяльная кінафантастыка, знятая ў стылі жывога рэпартажу.

posterРаён нумар 9 (District 9)
Паўднёвая Афрыка — Новая Зеландыя, 2009, каляровы, 112 хв.
Рэжысёр: Нэйл Бламкамп
Ролі выконваюць: Шарлтла Коплі, Джэйсан Коўп, Наталі Болт, Сільвен Страйк, Элізабет Мкандавіе
Жанр: Фантастычная драма
Адзнака: 9,5 (з 10)

Над Ёханэсбургам трапляе ў аварыю іншапланетны карабель. Пацярпелых — інсектападобных істотаў — рассяляюць пад горадам, ад чаго месцічы не ў захапленні. Дробны чыноўнік Вікус (Шартло Коплі) мусіць арганізаваць пераезд іншапланетнікаў у канцэнтрацыйны лагер. Але ад канфіскаванага карабельнага паліва герой сам пачынае пераўтварацца ў інсекту — і на яго цяпер палююць вайскоўцы і нігерыйскія банды. Пакуль трансфармацыя не завершылася Вікус павінен дапамагчы новым сваякам пакінуць Зямлю.

Нестандартна-выбуховая карціна маладога рэжысёра Нэйла Бламкампа, прафінансаваная Пітэрам Джэксанам — гэта «Іншапланетнік» Спілберга ў пякуча-сацыяльнай абгортцы. Як і ў колішняй стужцы, герой салідарызуецца з пакрыўжданымі чужымі істотамі. Але для гэтага — ён мусіць перацярпець выпадзенне пазногцяў, разрыў скуры — і процьму іншых «мушыных» радасцяў (Дэйвід Кронэнберг ірве валасы ад зайздрасці).

Як і ў карціне Спілберга, ёсць кепскія навукоўцы — толькі ў Бламкампа гэта цэлыя дзяржавы і карпарацыі, ананамна бюрактратычныя і злыя. І гэта не крыўда аднаго іншапланетніка — а суцэльны іншапланетны генацыд. Гэта здзек і расізм — які нядаўна перажыла Паўднёвая Афрыка.

Іншапланетныя істоты, якіх а называюць «малюскамі», сапраўды, мала падобныя на людзей. Але творцы карціны радыкальнымі сродкамі — выклікаюць у нас спачуванне.

Самае падрыўное ў карціне — ейны стыль, калі ўдарна-трэшавая гісторыя набывае высокі пафас. Фільм пастаўлены — амаль, як дакументальная стужка: з гутаркамі, тэлевізійнымі навінамі, жывым эфірам і прапагандай, якая выклікала істэрычныя воплескі залі. Дарэчы, Нэйл Бламкамп ужо рабіў рэпетыцыю свайго стылю ў роліку «Alive in Joburg», які шакаваў інтэрнэт супольнасць

«Дакументальна-вусцішная» фантастыка практыкавалася ў «Ведзьме з Блэр», «Монстра» і «Дзённіках мерцвякоў», але «Раён нумар 9» — палкае сацыяльнае пасланне пра салідарнасць і спачуванне. Гэта стужка пра нас, людзей — і яна не пакіне вас абыякавымі.

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць