Грамадства

Эмігранты цяпер будуць плаціць камуналку па поўнай. Але не ўсе 

У «дармаедскі» дэкрэт унеслі змены. Цяпер аплачваць камунальная паслугі ў поўным памеры павінны будуць і тыя, хто з'ехаў за мяжу. Тлумачым, як будзе працаваць механізм і каго закрануць новаўвядзенні. Спойлер: гэта тычыцца не ўсіх краін і ёсць адна лазейка.

Згодна са зменамі ў закон, да ліку грамадзян, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў, дадаліся эмігранты, у тым ліку працоўныя, якія знаходзяцца не ў Беларусі больш за 30 дзён запар. Раней са спісу «дармаедаў» выключалі тых, хто мог пацвердзіць факт працы за мяжой. Прычым не мела значэння, дзе вы працавалі.

«Цяпер, калі чалавек проста знаходзіцца за мяжой, не важна, працуе ён там ці вучыцца, то ён будзе аплачваць па поўным кошце. Выключэнне тычыцца толькі краін, што ўваходзяць у ЕАЭС.

Калі вы паехалі на працу ўмоўна ў Расію, усё будзе як і раней. Вы пацвярджаеце, што там працуеце, дасылаеце дамову камісіі і яна не ўключае вас у спісы плацельшчыкаў. Калі вы паехалі ў Польшчу, то не мае значэння, чым вы займаецеся, калі адсутнічаеце больш за 30 дзён», — патлумачылі на гарачай лініі Мінпрацы і сацабароны.

Нягледзячы на тое, што сама пастанова была прынятая 25 сакавіка, улік грамадзян, якія трапляюць пад дзеянне абноўленага закона, вядзецца ўжо з 1 сакавіка.

Выходзіць, што калі беларус (уласнік жылля) з'ехаў у краіну, якая не ўваходзіць у ЕАЭС, і знаходзіцца там больш за 30 дзён запар, то незалежна ад таго, чым ён там займаецца, ён патрапіць у спісы. 

«Калі менш за 30 дзён — напрыклад, вернецеся, пабудзеце і назад з'едзеце, — у такім выпадку ніякіх прэтэнзій да вас не будзе», — удакладнілі на гарачай лініі.

Падачай звестак пра грамадзян, што выехалі за межы Беларусі, будзе займацца Дзяржаўны пагранічны камітэт. Ён мусіць перадаваць інфармацыю ў Міністэрства працы і сацабароны штомесяц.

Камуналку па поўнай не будуць спаганяць, калі грамадзянін выехаў з пастаяннага месца жыхарства на тэрмін больш за 10 дзён, напрыклад, на лячэнне. Каб скарыстацца такой «зніжкай», вам неабходна загадзя папярэдзіць службы ЖКГ пра свае намеры затрымацца за мяжой.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву2

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц4

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

На расійскіх сілавікоў у канвойным вагоне на Каўказе напаў наркагандляр, якому пагражала пажыццёвае зняволенне. Яго забілі

У «Мінск-Свеце» з'явяцца вялікі парк і тысячы новых парковачных месцаў6

Расія і ЗША абмяркоўваюць шматмільярдную нафтавую здзелку10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву2

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць