Эканоміка

Пракапеня: «Рускія атакавалі нашу біржу, як толькі мы абвесцілі сваё рашэнне»

На мінулым тыдні беларускі мультымільянер Віктар Пракапеня, які жыве ў Лондане, абвясціў пра тое, што яго пляцоўка для гандлю крыптавалютамі Currency.com перастане абслугоўваць расійскіх кліентаў. Ëн не чакаў, што адказ будзе такі хуткі.

Віктар Пракапеня. Фота з Wikimedia Commons

Праз некалькі хвілін пасля публікацыі заявы кампаніі з асуджэннем нападу Расіі на Украіну і інфармацыі аб спыненні абслугоўвання расійскіх кліентаў у кол-цэнтр пачаўся шквал тэлефанаванняў ад расейцаў з пагрозамі.

А яшчэ праз некалькі гадзін крыптабіржа папала пад самую моцную DDoS-атаку ў сваёй гісторыі, піша Sunday Times. «Яна была ў дзясяткі разоў мацнейшая, чым тыя, з якімі мы сутыкаліся ў мінулым», — кажа Віктар Пракапеня.

Currency.com першай з крыптабіржаў прыняла рашэнне забараніць доступ кліентам з Расіі. 

Пракапеня сцвярджае, што ў яго было 500 000 расійскіх кліентаў.

Пракапеня асуджае рашэнне Binance, Coinbase і некаторых іншых пляцовак захаваць свой расійскі бізнэс. «У фінансавай супольнасці ўсе павінны заняць прынцыповую пазіцыю. Дзеянні Расіі трэба асудзіць самым рашучым чынам», — сказаў Пракапеня брытанскаму выданню.

Пракапеня спрабаваў лабіраваць развіццё ІТ-сектара ў Беларусі, аднак пасля 2020 года і фашызацыі беларускага рэжыму гэты кірунак пайшоў пад адхон.

Чытайце таксама:

Пракапеня сфармуляваў 20 прапаноў для школьнай рэформы

Андрэй Дынько: Што не так з ідэямі Пракапені пра адукацыю? 8 пунктаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы16

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

У Чэхіі людзям уначы не даваў спаць вожык, якога зацікавіла бляшанка з-пад піва6

Трамп падарыў сваёй асістэнтцы 45 000 даляраў адпускных5

Рэзервістаў у Маскве пачнуць адпраўляць у атрады па знішчэнні беспілотнікаў2

Жаночы форум з Хакамадай у Мінску перанеслі. А яе імя знікла з анонсаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы16

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць